Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Fine - "Oratorio per la Resurrezione di nostro Signore Ges? Cristo", poesia di Carlo Sigismondo Capece
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа прывязе з сабой у Ірак каштоўны манускрыпт

Францішак прывязе з сабой у Ірак каштоўны старажытны манускрыпт, які ў перыяд барацьбы з ісламскімі тэрарыстамі быў вывезены ў Італію.

Гаворка ідзе пра Сідру – літургічную кнігу сіра-хрысціянскай традыцыі, напісаную на арамейскай мове ў XIV-XV стст. У ёй змешчаны малітвы, прызначаныя на Вялікдзень і свята Святога Крыжа.

Да нядаўняга часу манускрыпт захоўваўся ў касцёле Беззаганнай Панны Марыі ў іракскім горадзе Каракош, у Нінэвійскай даліне, аднак з наступленнем тэрарыстаў у 2014-2017 гг. ён быў тэрмінова “эвакуіраваны” ў Італію, дзе прайшоў рэстаўрацыю.

Францішак асабіста даставіць Сідру ў Каракош падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Ірак. Яно будзе праходзіць 5-8 сакавіка 2021 г. Манускрыпт яму перадалі прадстаўнікі Федэрацыі хрысціянскіх арганізацый Міжнароднага валанцёрскага служэння (Federazione degli Organismi cristiani Servizio Internazionale Volontario), якія ў супрацоўніцтве з італьянскім Міністэрствам аховы культурнай спадчыны прымалі ўдзел у ратаванні старажытнай кнігі.

Манускрыпт быў у кепскім стане. Для аднаўлення тэксту, змешчанага на яго старонках, спатрэбілася правядзенне лінгвістычнага аналізу з выкарыстаннем падобных сірыйскіх кніг, якія захоўваюцца ў Ватыканскай апостальскай бібліятэцы. Працэс рэстаўрацыі працягваўся каля 10 месяцаў. Адзіным элементам кнігі, які спатрэбілася замяніць, стала нітка, якая злучала паміж сабой яе старонкі.

Вяртанне манускрыпта ў Ірак стане часткай працы, накіраванай па аднаўленне грамадскага і культурнага жыцця ў краіне, спакутаванай ад войнаў, нестабільнасці і тэрарызму.
 

11 лютага 2021, 10:28
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031