![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](https://media.vaticannews.va/media/content/dam-archive/vaticannews/agenzie/images/reuters/2021/01/21/20/1611255841932.JPG/_jcr_content/renditions/cq5dam.thumbnail.cropped.750.422.jpeg)
Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Багдадзе
У спачувальнай тэлеграме, скіраванай на імя Прэзідэнта Іракскай Рэспублікі Бархама Салеха, адзначаецца, што Папа з глыбокім смуткам даведаўся пра трагедыю на плошчы Таяран у Багдадзе.
“Асуджаючы гэты бессэнсоўны акт жорсткасці, ён моліцца за загінулых і іх блізкіх, за параненых і супрацоўнікаў ратавальных службаў. Выказваючы спадзяванне, што ўсе працягнуць працаваць на карысць перамогі над насіллем з дапамогай братэрства, салідарнасці і міру ”, Пантыфік благаслаўляе ўвесь іракскі народ, - гаворыцца ў пасланні за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы.
Тэракт у Багдадзе быў здзейснены двума смяротнікамі, якія ўзарвалі сябе ў натоўпе на гандлёвай плошчы. Гаворка ідзе пра першы за апошнія тры гады буйны тэрарыстычны акт у сталіцы Іраку.