Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - Die Schuldigkeit des ersten Gebots (L'obbligo del Primo Comandamento)Singspiel spirituale KV 35, per soli e orchestra
Расклад Падкасты
Вокладка кнігі "Не абгаворваць іншых!" Вокладка кнігі "Не абгаворваць іншых!" 

Францішак: маўчанне – мова Бога і любові

Словы могуць быць як пацалункі, а могуць быць як нажы, - заўважыў Папа ў прадмове да кнігі “Не абгаворваць іншых!” (Non sparlare degli altri!) італьянскага капуцына Эмільяна Антэнучы.

Францішак заклікаў чытачоў адкрыць для сябе каштоўнасць маўклівай малітвы. Ён нагадаў словы св. Маці Тэрэзы з Калькуты, якая казала, што маўчанне павінна весці да любові да людзей.

Святы Айцец перакананы, што “крытыканы” забруджваюць свет і скажаюць цудоўны вобраз Бога, прысутны ў кожным чалавеку. Пляткарства падобна на тэрарыстычны акт, бо ачарненне, абгаворы і нянавісць – гэта граната, якая забівае іншых.

У прадмове да кнігі Пантыфік падкрэсліў, што маўчанне – гэта мова Бога. Яно дазваляе слухаць уласнае сэрца і Папа, які прамаўляе ў “ціхім ветры”, як гэта адбылося з прарокам Іллёй.

У каментары для Vatican News айцец Эмільяна Антэнучы заўважыў, што пляткарства ў наш час з’яўляецца “сусветным відам спорту”, які практыкуецца ў любым асяроддзі, у тым ліку і ў Касцёле. Таму трэба маліцца аб здольнасці “правільнага выкарыстання свайго языка”. Гэта асаблівым чынам тычыцца людзей, якія працуюць у сферы камунікацыі, бо “словы могуць даваць жыццё, а могуць забіваць, могуць будаваць масты, а могуць узводзіць муры”, - падкрэсліў аўтар кнігі.

Капуцын з’яўляецца кустодам санктуарыя Маці Божай Маўклівай у мястэчку Авецана, у горным італьянскім рэгіёне Абруца. Санктуарый узнік зусім нядаўна – у маі мінулага года – па ініцыятыве папы Францішка. Сёння гэтае месца з’яўляецца цэнтрам духоўнасці, цішыні, малітвы і разважання, а калі завершыцца пандэмія, пры санктуарыі будуць праводзіцца курсы духоўнасці і малітоўнага жыцця.
 

15 студзеня 2021, 12:47
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930