Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Grande Symphonie FunËbre et Trionphale
Расклад Падкасты
Лагер уцекачоў у Афганістане. Ілюстрацыйнае фота Лагер уцекачоў у Афганістане. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прысвяціў твіт Міжнароднаму дню мігранта

Францішак звярнуў увагу на праблемы людзей, вымушаных пакідаць свае краіны. Ён прысвяціў свой твіт Міжнароднаму дню мігранта, тэмай якога ў 2020 г. ААН абрала: “Пераасэнсаванне чалавечай мабільнасці”.

“Любіць бліжняга як самога сябе азначае таксама ўзяць на сябе абавязацельства будаваць свет, дзе кожны мае доступ да дабротаў зямлі і магчымасць рэалізаваць сябе як асобу і як сям’ю, дзе асноўныя правы і годнасць гарантаваны кожнаму”, - напісаў Пантыфік у Twitter.

Мігранты сур’ёзна пакутуюць ад COVID-19 у выніку страты працы і дыскрымінацыі. Мільёны з іх аказваюцца ў цяжкім становішчы, пазбавіўшыся крыніц заробку і не маючы магчымасці вярнуцца дадому з прычыны абмежаванняў на перамяшчэнне ў сувязі з пандэміяй. У гэты цяжкі перыяд мігранты могуць стаць ахвярамі гандлю людзьмі і эксплуатацыі, - адзначае ААН.

Пандэмія не можа выкарыстоўвацца ў якасці падставы для адмены абавязацельстваў па заахвочванні і абароне правоў мігрантаў незалежна ад іх прававога статусу. Яна не можа служыць апраўданнем шырокага прыняцця мер па затрыманні мігрантаў і прымусоваму вяртанню іх у краіны паходжання без выканання належнай прававой працэдуры, часта ў парушэнне нормаў міжнароднага права, - гаворыцца на сайце Арганізацыі.

Людзі, якія знаходзяцца ў руху, спадзяюцца на больш светлую будучыню. Наша калектыўная адказнасць складаецца ў тым, каб стварыць больш бяспечны, больш жыццеўстойлівыя свет. Міграцыя не павінна быць вымушаным крокам. У кожнага чалавека павінен быць выбар. У Міжнародны дзень мігранта давайце пацвердзім нашу прыхільнасць бяспечнай і годнай міграцыі для ўсіх, - заклікае Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
 

18 снежня 2020, 11:43
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031