Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - Die Schuldigkeit des ersten Gebots (L'obbligo del Primo Comandamento)Singspiel spirituale KV 35, per soli e orchestra
Расклад Падкасты
Вокладна кнігі "Вернемся да мар" Вокладна кнігі "Вернемся да мар" 

Святы Айцец пра “кавідныя” сітуацыі ў сваім жыцці

Папа распавёў пра сітуацыі са свайго жыцця, у якіх сутыкнуўся з цяжкасцямі падобнымі на тыя, якія многія людзі перажываюць цяпер у сувязі з пандэміяй каронавіруса.

Успаміны Святога Айца былі змешчаны ў новай кнізе “Вернемся да мар” (Ritorniamo a sognare). Яна была напісана Францішкам сумесна з брытанскім журналістам Остынам Айвэры і з’явіцца на паліцах італьянскіх кнігарняў у снежні. 23 лістапада 2020 г. урывак з кнігі апублікавала “La Repubblica”.

“У маім жыцці было тры “кавідныя” сітуацыі: хвароба, Германія і Кардоба”, - прызнаўся Папа. Ён нагадаў, што ў маладым узросце цяжка захварэў і знаходзіўся паміж жыццём і смерцю. Яму выдалілі частку лёгкага. “Я ведаю на ўласным досведзе, што адчуваюць хворыя з каронавірусам, якія змагаюцца за тое, каб дыхаць, падключаныя да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх”, - сказаў Пантыфік.

Францішак падзяліўся ўспамінамі пра двух медсясцёр, дзякуючы якім застаўся жывы. Адна з іх мела велізарны досвед. Яна заўважыла, што прадпісаных урачом лекаў не хапае і стан хворага юнака пагаршаецца, таму распарадзілася падвоіць дозу. “Сястра Карнэлія Каральё ўратавала маё жыццё. Дзякуючы пастаяннаму кантакту з хворымі, яна лепш за ўрача ведала, што трэба пацыентам, мела адвагу выкарыстаць свой досвед”, - прызнаўся Папа.

Пантыфік заўважыў, што медсёстры змагаліся за яго жыццё да канца і навучылі яго “выкарыстоўваць веды і ўмець выходзіць за рамкі, каб адказваць на асаблівыя патрэбы”.

Святы Айцец прызнаўся, што хвароба навучыла яго пазбягаць сентыментальных форм суцяшэння. Ён заўважыў, што многія людзі прыходзілі да яго ў шпіталь і, выказваючы шкадаванне, запэўнівалі ў тым, што “ўсё будзе добра”. Такія словы, нягледзячы на добрыя намеры, ніколі не натхнялі яго. Наадварот было з жэстам манахіні, якая рыхтавала яго да Першай св. Камуніі. Яна проста ўзяла яго за руку, пацалавала і сказала: “Ты наследуеш Езуса”.

“Не было патрэбы ў тым, каб казаць нешта яшчэ. Яе прысутнасць, яе маўчанне, адарылі мяне глыбокім суцяшэннем. Пасля гэтага досведу я прыняў рашэнне казаць як мага менш, калі адведваю хворых. Я абмяжоўваюся тым, што бяру іх за руку”, - патлумачыў Папа.

Іншай “кавіднай” сітуацыяй Францішак назваў сваё прабыванне ў Германіі, куды ён накіраваўся для вучобы. Пантыфік прызнаўся, што там адчуваў сябе вельмі самотным, не меў побач людзей, з якімі мог бы падзяліцца радасцямі. Але, нягледзячы на гэта, навучыўся цаніць тое месца, якое пакідаў.

Паводле Папы, “вырыванне з коранем” можа стаць перыядам аздараўлення і радыкальнай перамены. Так ён перажыў амаль двухгадовае прабыванне ў езуіцкім цэнтры ў Кардобе, якое ён параўнаў з каранцінам. У гэты час кс. Берголіа практычна не меў магчымасці пакідаць кляштару, займаўся спавяданнем і духоўным кіраўніцтвам, шмат маліўся, чытаў і пісаў. Менавіта тады ён прачытаў шматтомную “Гісторыі Пантыфікаў” Людвіга Пастара. Таму цяпер не здзіўляецца таму, што адбываецца ў Рымскай курыі і сучасным Касцёле.

Святы Айцец заўважыў, што з гэтых жыццёвых гісторый навучыўся многаму. Яны былі балючымі, але паказалі, што адкрытасць да змен дапамагае выйсці з крызісу лепшым.
 

23 лістапада 2020, 11:37
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930