Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец падзяліўся марамі аб будучыні Еўропы

Еўропа павінна знайсці сваю тоеснасць і пакліканне, - лічыць Францішак. Ён пажадаў, каб жыццё чалавека на кантыненце абаранялася на ўсіх этапах – ад зачацця да натуральнай смерці.

27 кастрычніка 2020 г. Пантыфік скіраваў ліст да кардынала П’етра Параліна з нагоды 50-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і структурамі Еўрапейскага Саюза; 50-годдзя прысутнасці Святога Пасаду ў якасці назіральніка ў Савеце Еўропы; 40-годдзя з дня заснавання Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) і 70-годдзя так званай Дэкларацыі Шумана, якая дала пачатак інтэграцыі на еўрапейскім кантыненце пасля Другой сусветнай вайны.

Францішак заўважыў, што пандэмія, ставіць еўрапейскую супольнасць перад выбарам: працягваць ісці шляхам пашырэння неразумення, спрэчак і канфліктаў або адкрыць нанова шлях братэрства, які натхняў айцоў-заснавальнікаў Еўрасаюза. Папа пажадаў, каб Еўропа чэрпала натхненне са сваёй шматвяковай гісторыі і памятала пра важнасць праўды, справядлівасці і хрысціянскай веры.

“Сёння, калі шмат людзей у Еўропе з недаверам задаюць сабе пытанні пра яе будучыню, многія глядзяць на яе з надзеяй, з упэўненасцю, што яна яшчэ можа штосьці даць свету і чалавецтву”

, - сцвердзіў Святы Айцец.

Паводле Пантыфіка, “еўрапейская самабытнасць заключаецца ў першую чаргу ў яе канцэпцыі чалавека і рэчаіснасці; у яе здольнасці да прадпрымальнасці і салідарнасці, якія праяўляюцца ў дзейнасці”.

Францішак прызнаўся, што марыць пра Еўропу, сяброўскую ў адносінах да чалавека, паважлівую да чалавечай годнасці, дзе асоба з’яўляецца каштоўнасцю, а не аб’ектам эканамічнага разліку ці таварам. Ён марыць, каб у Еўропе чалавечае жыццё паважалася на ўсіх яго этапах. “Мару пра Еўропу, якая будзе сям’ёй і супольнасцю... Мару пра Еўропу салідарную і велікадушную”, - падкрэсліў Пантыфік.

Спасылаючыся на міграцыйны крызіс, Святы Айцец зазначыў, што толькі дзякуючы салідарнасці можна будзе эфектыўна адказаць на яго. Не дастаткова прымаць мігрантаў, трэба іх інтэграваць, каб “пазнавалі, шанавалі, уключаліся ў культуру і традыцыю народаў, якія іх прымаюць”.

Францішак выказаўся ў падтрымку “здаровай свецкасці” ў Еўропе, у якой будзе існаваць раздзяленне паміж Богам і Цэзарам, а не іх супрацьпастаўленне; у якой будзе існаваць адкрытасць на трансцэндэнтную рэчаіснасць, а вернікі будуць мець магчымасць публічна вызнаваць сваю веру і прапаноўваць грамадству свой пункт гледжання. Ён заклікаў хрысціян з адвагай і рашучасцю рабіць уклад у кожным асяроддзі, у якім жывуць і працуюць.

Святы Айцец папрасіў кардынала П’етра Параліна падзяліцца гэтымі думкамі з кіраўнікамі ЕС, Савета Еўропы і COMECE, з якімі іерарх сустрэнецца ў бліжэйшыя дні.
 

27 кастрычніка 2020, 13:28
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930