Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Sonata n. 3 in re minore per flauto e clavicembalo obbligato BWV 527
Расклад Падкасты
Лагатып ААН Лагатып ААН 

Святы Пасад: дакладна інтэрпрэтаваць дамовы аб правах чалавека

Дамовы ў сферы правоў чалавека павінны інтэрпрэтавацца дакладна. Іншы падыход з’яўляецца нікчэмным, шкодным і контрпрадуктыўным, - адзначыў прадстаўнік Святога Пасаду ў жэнеўскіх структурах ААН.

Арцыбіскуп Іван Юркавіч прымае ўдзел у нефармальных кансультацыях па ўмацаванні сістэмы Дамоўных органаў ААН у галіне правоў чалавека ў святле рэзалюцыі 68/268 Генеральнай Асамблеі АНН ад 2014 г.

Ватыканскі дыпламат падкрэсліў, што любая спроба змяніць аб’ём ці змест абавязацельстваў дзяржавы, якая далучаецца да дамовы ў сферы правоў чалавека, без яе згоды, зводзіць на “не” каштоўнасць ратыфікацыі ёй дамовы. Важна “забяспечыць паслядоўнасць вынікаў, дасягнутых дзяржаўнымі органамі ў адносінах да дамоў і міжнароднага права”, - дадаў арцыбіскуп Юркавіч.

Прадстаўнік Святога Пасаду выказаў заклапочанасць таксама тым, што дзяржаўныя органы нярэдка выкарыстоўваюць так званую дынамічную інтэрпрэтацыю выканання дамоў, уводзячы новыя паняцці. Гэта шкодна, паколькі такія дакументы патрабуюць дакладнай інтэрпрэтацыі, згодна з правіламі, замацаванымі ў Венскай канвенцыі аб праве міжнародных дамоў ад 1969 г.
 

03 верасня 2020, 11:13
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031