Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: сям’я – гэта рака жыцця, веры, надзеі і любові

Святы Айцец прывітаў удзельнікаў італьянскай нацыянальнай сямейнай пілігрымкі ў Пампеі і Ларэта і пажадаў надзеі і сілы ісці наперад па жыцці.

Папа высока цэніць сведчанне сем’яў, якія, пакутуючы ад цяжкасцей, звязаных з пандэміяй, працягваюць сведчыць веру і салідарнасць, малітву і братэрства. Святы Айцец спадзяецца, што новы навучальны год “будзе перажыты ўсімі з вялікім пачуццём адказнасці ў перспектыве абноўленага адукацыйнага пакта, які аддае галоўную ролю сем’і і ставіць у цэнтры асобу кожнага хлопчыка і дзяўчынкі: іх здаровае, добра сфарміраванае і сацыялізаванае развіццё, што з’яўляецца неабходнай умовай мірнай і квітнеючай будучыні ўсяго грамадства”.

“Яго Святасць далучаецца да пілігрымаў, просячы заступніцтва Панны Марыі, каб хрысціянскія сем’і ў Італіі, Еўропе і свеце працягвалі ўтвараць тую вялікую раку, якая распаўсюджвае жыццё, веру, надзею і любоў у Божым народзе і ў грамадстве ў цэлым”, - гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.
 

13 верасня 2020, 11:50
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930