Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale: Andante maestoso - Allegro vivace
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа да маладых аргентынцаў: ідзіце – не заставайцеся на месцы

“Будзьце жывымі людзьмі, людзьмі з ідэаламі, людзьмі, якія мяняюць свет. Не заставайцеся на месцы, не будзьце як статуі”, - такое заахвочванне скіраваў Францішак да маладых аргентынцаў.

У відэазвароце, распаўсюджаным 19 верасня 2020 г. архідыяцэзіяй Карыентэс, Пантыфік прывітаў удзельнікаў 41-й пілігрымкі моладзі Паўночна-Усходняй Аргентыны.

Сёлета духоўная ініцыятыва была рэалізавана ў анлайн-фармаце з прычыны пандэміі. “Я суправаджаю вас у гэтым віртуальным падарожжы, іншым, але ўсё ж падарожжы. Важна, каб вы ніколі не забывалі, што жыццё – гэта падарожжа”, - сказаў Папа ў відэароліку.

Нягледзячы на цяжкасці і “памылкі”, з якімі кожны можа сутыкнуцца на сваім шляху, мы заўсёды павінны старацца “ўстаць” і “вярнуцца на правільны шлях”, інакш рызыкуем стаць “статуяй, як жонка Лота”, - патлумачыў Пантыфік.

Штогадовая традыцыя пілігрымак бярэ пачатак у 1979 г. Звычайна ў падарожжа ў марыйны санктуацый Ітаці выпраўляецца да 300 тыс. маладых людзей.
 

22 верасня 2020, 13:12
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930