Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro non troppo
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: спыніць выкарыстанне рэлігіі для распальвання нянавісці

22 жніўня 2020 г. Святы Айцец у сваім паведамленні ў Твітэр заклікаў адмовіцца ад любых праяў рэлігійнага фундаменталізму і распаўсюджвання нянавісці.

Cвабода рэлігіі і перакананняў, свабода меркаванняў і іх вольнага выразу, права на мірныя сходы і права на свабоду асацыяцый з’яўляюцца ўзаемазалежнымі і ўзаемазлучанымі. Яны ўтрымліваюцца ў артыкулах 18, 19, 20 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

“Богу не трэба абараняцца з дапамогай некага і Ён не хоча, каб Яго імя выкарыстоўвалася для тэрарызавання людзей. Прашу ўсіх спыніць выкарыстанне рэлігіі для распальвання нянавісці, насілля, экстрэмізму і сляпога фанатызму”

, - напісаў Францішак, спасылаючыся на Міжнародны дзень памяці ахвяр актаў насілля на аснове рэлігіі або перакананняў.

Адкрытае, канструктыўнае і паважлівае абмеркаванне ідэй і міжрэлігійны, міжканфесійны і міжкультурны дыялог на мясцовым, нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях могуць адыгрываць станоўчую ролю ў барацьбе з рэлігійнай нянавісцю, падбухторваннем да яе і насіллем, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве ААН.

У свеце працягваюць адбывацца акты нецярпімасці і гвалту на аснове рэлігіі і перакананняў, у тым ліку да асоб, якія належаць да рэлігійных супольнасцей і рэлігійных меншасцей ва ўсім свеце. Расце колькасць і інтэнсіўнасць такіх інцыдэнтаў, якія часта носяць крымінальны характар і могуць мець міжнародныя аспекты.

У спецыяльнай рэзалюцыі ААН, прымеркаванай да ўстанаўлення Дня памяці ахвяр актаў насілля на аснове рэлігіі, дзяржавы-члены заявілі, што тэрарызм і гвалтоўны экстрэмізм ва ўсіх выпадках, калі яны ствараюць пажыўнае асяроддзе для тэрарызму ва ўсіх яго формах і праявах, не могуць і не павінны атаясамлівацца з якой бы там ні было рэлігіяй, нацыянальнасцю, цывілізацыяй або этнічнай групай.

Абвясціўшы Дзень, Генеральная Асамблея нагадала, што дзяржавы нясуць галоўную адказнасць за пашырэнне і абарону правоў чалавека, уключаючы правы асоб, якія належаць да рэлігійных меншасцей, у тым ліку іх права свабодна вызнаваць сваю рэлігію або перакананні, - сцвярджаецца на афіцыйнай старонцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
 

22 жніўня 2020, 12:31
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930