Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі 

Папа: шукаць аблічча Пана ў бедных, хворых, пакінутых і чужынцах

Не дазволім дабрабыту і багаццям аддаліць нашы сэрцы ад Бога, напоўніць іх крывадушнасцю і абыякавасцю да крыкаў аб дапамозе , - заклікаў Святы Айцец.

8 ліпеня 2020 г. Пантыфік узначаліў Эўхарыстыю ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты з нагоды сёмай гадавіны яго падарожжа на Лампедузу. Гэтым візітам ён хацеў звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на сітуацыю мігрантаў і бежанцаў, а таксама выказаць салідарнасць з людзьмі, вымушанымі пакідаць родную зямлю па прычыне войнаў, пераследу, беднасці і голаду.

У гаміліі Францішак спаслаўся на словы рэспансарыйнага псальму, які прагучаў падчас Літургіі слова: “Шукайце Пана і Яго моцы, шукайце заўсёды Яго аблічча” (Пс 104,4). Пошук аблічча Пана, гэта “залог нашага паспяховага пілігрымавання па гэтай зямлі”, пілігрымавання ў кірунку Абяцанай зямлі, нябеснай Айчыны, - сказаў ён.

Народ Ізраэля, пра які гаворыцца ў першым літургічным чытанні з Кнігі прарока Осіі (10,1-12), у тыя часы згубіў з поля зроку гэту зямлю і блукаў па “пустынні беззаконня”. Дабрабыт і багацці аддалілі сэрцы ізраільцян ад Бога, напоўніўшы іх крывадушнасцю і несправядлівасцю.

Тое самае здараецца з намі, хрысціянамі: культура дабрабыту прымушае жыць нібыта ў “мыльнай бурбалцы”, думаць толькі пра сябе і быць раўнадушнымі да крыкаў аб дапамозе. Гэта культура вядзе да сапраўднай “глабалізацыі абыякавасці”. Прарок Осія заклікае да пакаяння, заклікае скіраваць наш позірк на Пана і ўбачыць Яго аблічча, - падкрэсліў Святы Айцец.

Ласку сузірання аблічча Пана атрымалі дванаццаць апосталаў, пра што распавядае літургічны евангельскі ўрывак (Мц 10,1-7). Але асабістая сустрэча з Панам Езусам магчыма і для кожнага з нас, вучняў трэцяга тысячагоддзя. Мы можаім бачыць Яго аблічча ў абліччах бедных, хворых, пакінутых і чужынцаў, якіх сустракаем на сваім шляху, - заўважыў Папа.

Гаворачы пра лёс тысяч мігрантаў, Святы Айцец нагадаў словы з Евангелля св. Мацвея: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25,40). Гэта гучыць яе папярэджанне для нас сёння, - падкрэсліў Францішак і заклікаў зрабіць рахунак сумлення на падставе гэтых слоў Езуса.

Пантыфік узгадаў пра шматлікія злоўжыванні ў Эфіопіі, пра катаванні ў лагерах для бежанцаў у Лівіі, пра ахвяр насілля, ахвярамі якога становяцца мігранты, пра іх ратаванне ці, наадварот, пра тыя выпадкі, калі іх не прымаюць.

Папа завяршыў гамілію малітвай да Маці Божай – “Solacium migrantium” (Суцяшэнне мігрантаў), каб дапамагла нам распазнаць аблічча Яе Сына ва ўсіх братах і сёстрах, вымушаных уцякаць з роднай зямлі па прычыне шматлікіх беззаконняў, ад якіх пакутуюе наш свет.
 

08 ліпеня 2020, 13:07
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930