Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Il giardino fatato - Le Jardin Féerique: Lent et grave
Расклад Падкасты
1590863861835.jpg

Папа маліўся за людзей, якія аддалі жыццё ў барацьбе з COVID-19

“З удзячнасцю і захапленнем думаю пра тых, хто аддаў жыццё, падтрымліваючы хворых падчас гэтай пандэміі”, - прызнаўся Францішак 31 мая 2020 г., падчас малітвы “Уладарка неба”.

“Будзем горача маліцца за ўрачоў, валанцёраў, медсясцёр, усіх медыцынскіх работнікаў і многіх, хто аддаў сваё жыццё ў гэты перыяд”, - заклікаў Папа.

Святы Айцец выказаў сваю занепакоенасць эпідэміялагічнай сітуацыяй у Амазоніі, дзе шмат людзей памерла, у тым ліку сярод карэннага насельніцтва. “Праз заступніцтва Марыі, Маці Амазоніі, малюся за бедных і найбольш уразлівых у гэтым дарагім рэгіёне, але і за людзей ва ўсім свеце; заклікаю, каб кожны меў доступ да медыцынскай дапамогі”, - сказаў Папа.

“Клопат пра людзей, а не эканомія для эканомікі. Клопат пра людзей важнейшы за эканоміку. Мы, людзі, з’яўляемся святыняй Духа Святога, а не эканоміка”

, - заўважыў Францішак.

У Амазоніі амаль 156 тыс. людзей заражаных каронавірусам. Памерла не менш за 7,5 тыс. Самая крытычная сітуацыя склалася ў Бразіліі: больш за 12 тыс. выпадкаў заражэння толькі ў Манаусе. Трывожная сітуацыя таксама ў Перу, асабліва ў рэгіёне Ікітас, і ў Балівіі, у дэпартаменце Санта-Крус. У Венесуэле, краіне, пацярпелай ад сур’ёзнага сацыяльна-эканамічнага крызісу, няма дакладных дадзеных аб пандэміі.

01 чэрвеня 2020, 13:11
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031