Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота

Францішак да моладзі: шукайце сэнс і прыгажосць жыцця

Пантыфік прыняў удзел у відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі моладзі з розных частак свету, арганізаванай 5 чэрвеня 2020 г. Папскім фондам “Scuolas Occurentes”.

Францішак звярнуўся да яе ўдзельнікаў з пасланнем, у якім нагадаў, што “Scuolas Occurentes” была заснавана спантанна, як адказ на крызіс. Калі крызіс спрыяў толькі распаўсюджванню насілля, адукацыя з’яднала моладзь, даючы сэнс, і таму, ствараючы прыгажосць, - напісаў ён.

Святы Айцец нагадаў, што крызісы з’яўляюцца нагодай для пераўтварэнняў. Яны могуць станавіцца вельмі небяспечнымі, калі побач з намі няма добрага спадарожніка. Тады мы палохаемся, закрываемся ў сабе, хаваем сваё пакліканне, губляем прыгажосць.

Ля вытокаў “Scuolas Occurentes” было слуханне моладзі і моцнае жаданне знайсці выйсце з крызісу. Францішак падкрэсліў, што адукацыя патрабуе ўважлівага слухання, стварэння культуры, святкавання, а не толькі завучвання фактаў. Менавіта такой адукацыі спрыяе ватыканскі Фонд.

Папа нагадаў, што заснавальнікі “Scuolas Occurentes” ніколі не спадзяваліся, што гэта ініцыятыва набудзе глабальны маштаб і дасць пачатак цэлай культуры, якую характарызуе ўзаемадзеянне паміж розумам, сэрцам і рукамі. Пантыфік заўважыў, што сёння Фонд садзейнічае сустрэчы паміж моладдзю з розных частак свету, а таксама дапамагае ёй знайсці сэнс жыцця пасярод актуальнага крызісу, выкліканага пандэміяй.

Святы Айцец звярнуў увагу на важнасць узаемных адносін паміж пакаленнямі, каб чалавецтва мела карані і будучыню, а таксама заклікаў моладзь заўсёды быць удзячнымі, шукаць сэнс і прыгажосць у сваім жыцці.

“Scholas Occurrentes” – гэта глабальная сетка школ пад эгідай Каталіцкага Касцёла, створаная для прасоўвання сувязей паміж адукацыйнымі ўстановамі свету. Яна ставіць перад сабой задачу сумеснага выкарыстання праектаў і дапамогу школам з меншымі рэсурсамі, і ўсё гэта на карысць паўсюднага доступу да адукацыі.

19 сакавіка 2014 г. Святы Пасад афіцыйна прызнаў “Scholas Occurrentes” прыватным фондам. Ад жніўня 2015 г. ён падпарадкоўваецца Кангрэгацыі па справах духавенства. Узначальваюць яго Хасэ Марыя дэль Кораль і Энрыке Палмейра, якія разам з біскупам Марсэла Санчэсам Саронда фарміруюць яго кіраўніцтва.
 

05 чэрвеня 2020, 16:34
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031