Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rito-di-consacrazione.jpg

Францішак да кансэкраваных дзеў: будзьце жанчынамі міласэрнасці

Пантыфік адзначыў важнасць прысутнасці і служэння кансэраваных дзеў у Касцёле і заклікаў іх падтрымліваць прарочы дух свайго вельмі асаблівага паклікання.

Сваё адмысловае пасланне Францішак прымеркаваў да 50-годдзя зацвярджэння Паўлам VI абноўленага абраду “ordo virginum” і міжнароднага кангрэсу кансэкраваных дзеў, які павінен быў прайсці ў Ватыкане, але быў адкліканы з прычыны пандэміі каронавіруса.

“Вы пакліканы не паводле вашых заслуг, а Божай міласэрнасці, каб паказаць у сваім жыцці аблічча Касцёла, Нявесты Хрыстовай, якая з’яўляецца дзевай, бо, хоць складаецца з грэшнікаў, захоўвае сваю веру некранутай, задумвае і культывуе рост новага чалавецтва”, - напісаў Пантыфік.

Папа запрасіў кансэкраваных жанчын узяць у рукі абрад пасвячэння і прачытаць яго яшчэ раз, каб нагадаць сабе пра сэнс кансэкрацыі: “Вы пакліканы адчуць і засведчыць, што Бог у сваім Сыне палюбіў нас першым і што Яго любоў, якая існуе для кожнага, мае моц змяніць грэшнікаў у святых”.

Пантыфік нагадаў, што, дзякуючы жыццю ў свеце, кансэкраваныя дзевы маюць магчымасць быць максімальна блізкімі да людзей: “любіць бедных, распазнаваць матэрыяльную і духоўную беднасць, дапамагаць самым слабым і безабаронным, тым, хто пакутуе ад фізічных і псіхічных захворванняў, маладым і пажылым людзям, тым, хто рызыкуе спазнаць адмаўленне”.

“Будзьце жанчынамі міласэрнасці, экспертамі па чалавечнасці. Жанчынамі, якія вераць у рэвалюцыйную сілу лагоднасці і пяшчоты. Пандэмія вучыць нас, што прыйшоў час ліквідаваць няроўнасць і вылечыць несправядлівасць, якія падрываюць здароўе ўсяго чалавецтва ў яго асновах! Няхай тое, што адбываецца ў свеце, рухае вамі: не заплюшчвайце вочы і не ўцякайце; падарожнічайце па прасторах болю і пакут з пяшчотай; мужна абвяшчайце паўнату жыцця кожнаму”, - пажадаў Папа.

Францішак заклікаў адрасатак свайго паслання “ўсталёўваць сапраўдныя адносіны з іншымі”, дапамагаць асабліва жыхарам гарадоў вызваліцца ад адзіноты і ананімнасці, пазбягаць спакусы плётак і паклёпаў. “Няхай мудрасць, творчы падыход і сапраўднасць любові дапамогуць вам у супрацьстаянні з высакамернасцю і злоўжываннем уладай”, - напісаў Папа ў сваім пасланні да кансэкраваных дзеў.
 

01 чэрвеня 2020, 15:00
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031