Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі

Францішак маліўся за памерлых медыкаў і святароў

Маліцца за медыкаў і святароў, якія аддалі жыццё падчас служэння людзям ва ўмовах пандэміі, - заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 3 мая 2020 г. цэлебраваў у Ватыкане.

“Праз тры тыдні пасля Уваскрасення Пана, сёння, у IV Велікодную нядзелю, Касцёл адзначае Нядзелю Добрага Пастыра, Езуса Добрага Пастыра. Гэта мяне наводзіць на думку пра шматлікіх пастыраў, якія ва ўсім свеце аддаюць жыццё за вернікаў, таксама падчас гэтай пандэміі. Іх шмат. Тут, у Італіі, іх памерла больш за сотню. Я думаю таксама пра іншых пастыраў, якія клапоцяцца пра дабро людзей, пра медыкаў. Пра медыкаў і тое, што яны робяць, гавораць, але мы павінны ўсвядоміць, што толькі ў Італіі падчас выканання свайго служэння памерла 154 медыцынскіх работніка. Няхай прыклад гэтых пастыраў святароў і пастыраў медыкаў дапаможа нам клапаціцца пра святы верны Божы народ”, - сказаў ва ўступе да літургіі Пантыфік.

На заканчэнне св. Імшы Пантыфік правёў кароткую Эўхарыстычную адарацыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў, якія прымалі ўдзел у св. Імшы, дзякуючы трансляцыі ватыканскіх СМІ, да духоўнай св. Камуніі.
 

03 мая 2020, 08:09
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031