Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа Францішак і Патрыярх Тавадрас ІІ. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак і Патрыярх Тавадрас ІІ. Ілюстрацыйнае фота

Францішак і Тавадрас ІІ абмеркавалі сітуацыю з пандэміяй

10 мая 2020 г. Святы Айцец патэлефанаваў Патрыярху Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрасу ІІ, каб выказаць блізкасць і запэўніць у малітве перад выклікам пандэміі каронавіруса.

Пантыфік выказаў пашану ўсяму егіпецкаму народу. Прадстаяцелі падкрэслілі, што “асабліва ў гэтыя складаныя дні неабходна імкнуцца да міру на зямлі”. Яны запэўнілі адзін аднаго ў малітве аб Божай міласэрнасці для свету, Цэркваў і ўсіх вернікаў.

Францішак і Тавадрас ІІ выказалі намер далучыцца да Дня малітвы і посту, падчас якога вызнаўцы розных рэлігій звернуцца да Бога, просячы аб ратаванні чалавецтва і дапамозе перад абліччам пандэміі, аб вяртанні бяспекі, стабільнасці, здароўя і развіцця, аб больш гуманным і братэрскім свеце. Малітоўная акцыя пройдзе 14 мая 2020 г. па ініцыятыве Камітэта па рэалізацыі мэт “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”.

10 мая – важная дата ў экуменічных адносінах паміж Каталіцкім Касцёлам і Копцкай Праваслаўнай Царквой. У гэты дзень у 1973 г. Папа ўпершыню ў гісторыі сустрэўся з копцкім Патрыярхам. Традыцыя супольнага ўспаміну сустрэчы Паўла VI і Шэнуды ІІІ умацавалася пасля таго, як 10 мая 2013 г. Францішак упершыню прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Патрыярха Тавадраса ІІ.
 

12 мая 2020, 12:48
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031