Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Responsoria a 6 voci per il Venerdì Santo (Feria sexta)
Расклад Падкасты
1586687851260.JPG

Urbi et Orbi: Не бойцеся! Пан не пакінуў нас!

Няхай Езус, Які зруйнаваў смерць, рассее цемру нашага чалавецтва і ўвядзе нас у свой слаўны дзень, які не ведае канца, - пажадаў Папа ў пасланні, якім суправадзіў велікоднае благаслаўленне “Urbi et Orbi”.

У нядзелю, 12 красавіка 2020 г., пасля заканчэння ўрачыстай св. Імшы, Францішак звярнуўся да вернікаў усяго свету з галоўнага алтара базылікі св. Пятра.

Прапануем поўны тэкст разважання Папы:

“Сёння ва ўсім свеце гучыць вестка Касцёла: “Хрыстус уваскрос!” – “Сапраўды ўваскрос!”.

Нібы новы агонь, гэтая Добрая Навіна ўспыхнула ў ночы – ночы свету, ужо ахопленага эпахальнымі выклікамі і цяпер прыгнечанага пандэміяй, якая ўзяла на цяжкае выпрабаванне нашую вялікую чалавечую сям’ю. У гэтую ноч ізноў загучаў голас Касцёла: “Уваскрос ужо Хрыстус, Бог мой і Надзея”.

“Гэта іншая “заразлівасць”, якая перадаецца ад сэрца да сэрца, таму што кожнае чалавечае сэрца чакае гэтай Добрай Навіны.”

Гэта заразлівасць надзеі: “Уваскрос ужо Хрыстус, Бог мой і Надзея!”. Гэта не магічная формула, якая разганяе праблемы. Не! Уваскрасенне Хрыста ёй не з’яўляецца. Гэта перамога любові над коранем зла, перамога, якая не “выцясняе” пакуты і смерць, але праходзіць іх наскрозь, адкрываючы шлях у неспасціжнае, ператвараючы зло ў дабро: выключны знак Божай моцы.

Уваскрослы – гэта Укрыжаваны, не хтосьці іншы. У сваім слаўным целе Ён нясе непазбыўныя раны: раны, якія сталі шчылінамі надзеі. На Яго скіроўваем наш позірк, каб Ён загаіў раны пакутнага чалавецтва.

“У гэты дзень мае думкі звернуты асаблівым чынам да ўсіх тых, каго непасрэдна закрануў каронавірус: да хворых, памерлых і іх родных, якія аплакваюць смерць блізкіх, з якімі ў асобных выпадках не мелі магчымасці нават развітацца.”

Няхай Пан жыцця прыме ў сваё Валадарства памерлых і падорыць падтрымку і надзею тым, хто яшчэ праходзіць праз выпрабаванне, асабліва пажылым і самотным людзям. Няхай не адчуваюць недахопу ў Яго суцяшэнні і патрэбнай дапамозе тыя, хто знаходзіцца ва ўмовах асаблівай уразлівасці, як работнікі бальніц або тыя, хто жыве ў казармах, а таксама зняволеныя ў турмах. Для многіх гэта Вялікдзень самоты, якая перажываецца сярод жалобы і шматлікіх нястач, выкліканых пандэміяй, – ад фізічных пакут да эканамічных праблем.

Гэтая пошасць не пазбавіла нас толькі пачуццяў, а таксама магчымасці асабіста атрымліваць суцяшэнне, якое выцякае з сакрамэнтаў, асабліва з Эўхарыстыі і споведзі. У многіх краінах не было магчымасці да іх наблізіцца, але Пан нас не пакінуў! Застаючыся з’яднанымі ў малітве, мы ўпэўненыя, што Ён усклаў на нас сваю руку (пар. Пс 139(138), 5), з моцай паўтараючы: “Не бойцеся, Я ўваскрос і буду заўсёды з вамі!”.

Няхай Езус, нашая Пасха, дае сілы і надзею медыкам і медсёстрам, якія паўсюль даюць сведчанне клопату і любові да бліжняга, на мяжы сваіх сіл і нярэдка ахвяруючы ўласным здароўем. Да іх, як і да тых, хто рупліва працуе для забеспячэння чалавечага грамадства самымі неабходнымі паслугамі, да органаў правапарадку і да вайскоўцаў, якія ў многіх краінах паспрыялі аслабленню цяжкасцей і пакут насельніцтва, звернуты нашыя сардэчныя думкі разам з нашай удзячнасцю.

“За гэтыя тыдні жыццё мільёнаў чалавек раптоўна змянілася.”

Для многіх неабходнасць заставацца дома стала нагодай для таго, каб паразважаць, спыніць шалёныя рытмы жыцця, пабыць са сваімі роднымі і атрымаць асалоду ад іх прысутнасці побач. Для многіх, аднак, гэта таксама час трывогі за будучыню, якая выглядае няпэўнай, за працу, якую ёсць рызыка страціць, і за іншыя наступствы, якія нясе з сабой бягучы крызіс. Заахвочваю ўсіх, хто мае палітычную адказнасць, прыкладаць актыўныя намаганні, каб дазволіць усім весці годнае жыццё, і спрыяць, наколькі дазваляюць абставіны, аднаўленню звыклай паўсядзённай дзейнасці.

“Цяпер не час для абыякавасці, бо ўвесь свет пакутуе і павінен аб’яднацца ў супрацьстаянні пандэміі.”

Няхай уваскрослы Езус адорыць надзеяй усіх бедных, усіх, хто жыве на перыферыях, бежанцаў і бяздомных. Няхай не застануцца самотнымі гэтыя найбольш слабыя браты і сёстры, якія насяляюць гарады і ўскраіны ўсіх частак свету. Не дазволім жа, каб яны адчувалі недахоп рэчаў першай неабходнасці, знайсці якія цяпер цяжэй, бо многія прадпрыемствы закрытыя, а таксама лекаў і, асабліва, магчымасці годнай медыцынскай дапамогі. З улікам абставін, варта таксама аслабіць міжнародныя санкцыі, якія стрымліваюць магчымасць краін, якіх яны датычаць, аказваць адэкватную падтрымку сваім грамадзянам, і дазволіць усім краінам, асабліва найбольш бедным, задавольваць найбольшыя патрэбы часу, скараціўшы, калі не спісаўшы цалкам, запазычанасці, што абцяжарваюць іх бюджэты.

“Цяпер не час для эгаізму, таму што выклік, з якім мы сутыкнуліся, аб’ядноўвае нас усіх і не робіць адрозненняў паміж асобамі.”

Сярод мноства рэгіёнаў свету, паражоных каронавірусам, асаблівыя думкі я звяртаю да Еўропы. Пасля Другой сусветнай вайны гэты дарагі кантынент здолеў адрадзіцца, дзякуючы канкрэтнаму духу салідарнасці, які дазволіў яму пераадолець саперніцтва мінулага. Як ніколі важна, асабліва ў сучасных абставінах, каб такое саперніцтва не памацнела зноў, але каб усе прызнавалі сябе часткай адзінай сям’і і падтрымлівалі адзін аднаго. Сёння Еўрапейскі Саюз мае перад сабой эпахальны выклік, ад якога будзе залежаць не толькі яго будучыня, але будучыня ўсяго свету. Няхай не будзе згублена магчымасць у чарговы раз праявіць салідарнасць, у тым ліку дзякуючы інавацыйным рашэнням. Альтэрнатыва – толькі эгаізм прыватных інтарэсаў і спакуса вяртання да мінулага з рызыкай узяць на цяжкае выпрабаванне мірнае суіснаванне і развіццё будучых пакаленняў. Цяпер не час для падзелаў. Няхай Хрыстус, наш супакой, асвятліць тых, хто нясе адказнасць у канфліктах, каб яны мелі адважнасць далучыцца да закліку да глабальнага і неадкладнага спынення агню ва ўсіх кутках свету.

“Цяпер не час, каб працягваць вырабляць і гандляваць зброяй, выдаткуючы велізарныя сродкі, якія павінны былі б выкарыстоўвацца для лячэння людзей і ўратавання жыцця.”

Настаў час нарэшце скончыць доўгую вайну, што скрывавіла Сірыю, канфлікт у Йемене і напружанасць у Іраку і Ліване. Настаў час, каб ізраільцяне і палестынцы ўзнавілі дыялог для пошуку стабільнага і трывалага рашэння, якое б дазволіла абодвум бакам жыць у міры. Няхай скончацца пакуты насельніцтва, што жыве ва ўсходніх рэгіёнах Украіны. Няхай будзе пакладзены канец тэрарыстычным атакам, якія здзяйсняюцца супраць бязвінных людзей у розных краінах Афрыкі.

“Цяпер не час для забыцця. Няхай крызіс, які мы перажываем, не дасць нам забыць пра многія іншыя надзвычайныя выпадкі, якія нясуць з сабой пакуты многіх людзей.”

Няхай Пан жыцця праявіць блізкасць да народаў Азіі і Афрыкі, якія сутыкаюцца з цяжкім гуманітарным крызісам, як у правінцыі Кабу-Дэлгаду ў паўночным Мазамбіку. Няхай Ён распаліць сэрца многіх бежанцаў і людзей, якія апынуліся ў эвакуацыі па прычыне вайны, засухі і голаду. Няхай падорыць заступніцтва шматлікім мігрантам і бежанцам, многія з якіх – дзеці, што жывуць у нясцерпных умовах, асабліва ў Лівіі і на мяжы паміж Грэцыяй і Турцыяй. Няхай Ён дапусціць, каб у Венесуэле былі дасягнуты канкрэтныя і неадкладныя рашэнні, накіраваныя на тое, каб міжнародная дапамога дасягнула насельніцтва, што пакутуе па прычыне складанай палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і санітарнай кан’юнктуры.

“Дарагія браты і сёстры, абыякавасць, эгаізм, падзелы, забыццё – гэта зусім не тыя словы, якія мы хочам чуць у гэты час. Хочам выгнаць іх з усіх часоў!”

Пачынае здавацца, што яны пераважаюць, калі ў нас перамагаюць страх і смерць, іншымі словамі, калі мы не дазваляем Пану Езусу перамагчы ў нашым сэрцы і ў нашым жыцці. Няхай жа Ён, Які ўжо зруйнаваў смерць, адкрыўшы нам дарогу вечнага збаўлення, рассее цемру нашага беднага чалавецтва і ўвядзе нас у свой слаўны дзень, які не ведае канца”.

Зачытаўшы пасланне, Святы Айцец удзяліў усім вернікам благаслаўленне Urbi et orbi (Гораду і свету).
 

12 красавіка 2020, 12:17
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930