Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
1585674761612.jpg

Святы Пасад пра драму самотных пажылых людзей падчас пандэміі

Калі не вырашыць праблему самотнасці пажылых, каронавірус заб’е яшчэ больш людзей, - гаворыцца ў пасланні Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця да пажылых у час каронавіруса.

Дакумент быў абнародаваны 7 красавіка 2020 г. У ім цытуюцца словы Папы: “пасярод гэтай нечаканай і бязлітаснай буры мы ўбачылі, што знаходзімся ў адной лодцы”. “У ёй знаходзяцца таксама пажылыя. (...) Іх пакаленне плаціць самую дарагую цану падчас пандэміі COVID 19. Статыстыка кажа, што ў Італіі больш за 80% памерлых былі старэйшымі за 70 гадоў”, - адзначаецца ў пасланні.

Аўтары нагадваюць, што “самотнасць можа быць хваробай, але з дапамогай любові, блізкасці і духоўнага суцяшэння, мы можам яе перамагчы”. Таму важна зрабіць усё магчымае, каб адказаць на гэту праблему, бо “у сённяшнім кантэксце, гэта можа азначаць выратаванне чалавечых жыццяў”.

Касцёл ужо знайшоў новыя формы падтрымкі пажылых самотных людзей: праз тэлефанаванні, відэа- і аўдыёпасланні, лісты, дастаўку прадуктаў і лекаў, удзяленне сакрамэнтаў дома. Але сур’ёзнасць сітуацыі заклікае нас рабіць яшчэ больш: маліцца за пажылых, лячыць хваробу самотнасці, ствараць сеткі салідарнасці і многае іншае.

Калі цэлае пакаленне апынулася пад ударам, мы нясём агульную адказнасць, якая нараджаецца з усведамлення неад’емнай каштоўнасці чалавечага жыцця і ўдзячнасці да нашых бацькоў, дзядуль і бабуль. “Не пакінем жа пажылых людзей самотнымі, бо з самотнасцю каронавірус заб’е яшчэ больш”, - падкрэсліваецца ў звароце.

Асаблівая ўвага звяртаецца на сітуацыю ў дамах і пансіянатах для пажылых людзей. “У краінах, дзе пандэмія пакуль мае абмежаваную форму, яшчэ магчыма прыняць прафілактычныя меры, каб абараніць іх. А там, дзе сітуацыя больш драматычная, трэба знаходзіць надзвычайныя рашэнні. Гаворка ідзе пра будучыню нашых касцёльнай і грамадскай супольнасцей, бо як казаў нядаўна папа Францішак: “пажылыя людзі – гэта сённяшні і заўтрашні дзень Касцёла”, - нагадала Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

“З’яднаемся ў малітве за бабуль і дзядуль ва ўсім свеце. Злучымся вакол іх думкамі і сэрцамі, і там, дзе магчыма, будзем дзейнічаць, каб не былі самотнымі”, - гучыць заклік Святога Пасаду.
 

07 красавіка 2020, 12:47
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930