Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Preludio e fuga n. 14 in Fa diesis minore
Расклад Падкасты
Езус у майстэрні св. Юзафа. Герыт ван Хонтхорст (1617-1618) Езус у майстэрні св. Юзафа. Герыт ван Хонтхорст (1617-1618)

Папа заклікаў маліцца на Ружанцы і падтрымаў беспрацоўных

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 29 красавіка 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Святы Айцец заклікаў да ружанцовай малітвы і запэўніў у малітоўнай салідарнасці з беспрацоўнымі.

“Паслязаўтра распачнецца марыйны месяц – май. Застаючыся дома па прычыне пандэміі, выкарыстаем гэты час, каб адкрыць для сябе прыгажосць малітвы Ружанца і традыцыі марыйных набажэнстваў. У сям’і ці індывідуальна, у кожны момант сузірайце аблічча Хрыста і сэрца Марыі. Няхай Яе матчынае заступніцтва дапаможа перажыць гэты час асаблівых выпрабаванняў”, - пажадаў Папа.

Нагадаем, што некалькі дзён таму Францішак скіраваў адмысловае пасланне да ўсіх вернікаў свету, у якім заклікаў маліцца на Ружанцы на працягу ўсяго мая. Ён прапанаваў дзве адмысловыя малітвы, якія могуць суправаджаць супольнае ці індывідуальнае набажэнствы.

Вітаючы вернікаў, Пантыфік нагадаў, што 1 мая будзе адзначацца свята св. Юзафа, рамесніка. У сувязі з гэтым ён запэўніў у сваёй малітве праз заступніцтва Абранніка Панны Марыі за людзей, якія сталі беспрацоўнымі па прычыне пандэміі.
 

29 красавіка 2020, 12:41
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031