Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты

Малітва і благаслаўленне Urbi et Orbi: трансляцыя на мове жэстаў

Францішак узначаліць перад базылікай святога Пятра адмысловае набажэнства аб выбаўленні свету ад каранавіруса. Папа запрашае ўсіх сабрацца для сумеснай малітвы праз СМІ.

Трансляцыя распачнецца 27 сакавіка ў 18.00 (у 20.00 па мінскім часе). Ля цэнтральнага ўваходу ў ватыканскую базыліку будуць змешчаны абраз Маці Божай “Збаўленне рымскага народа” (Salus Populi Romani) і цудатворны крыж з рымскага касцёла Сан-Марчэла-аль-Корса. Пасля чытання Святога Пісання, Пантыфік прамовіць казанне. Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе выстаўлены ў атрыуме сабора. Малітва завершыцца надзвычайным благаслаўленнем Urbi et orbi з магчымасцю атрымаць поўны адпуст. Набажэнства працягнецца каля гадзіны.

Падчас трансляцыі будзе весціся сінхронны пераклад з італьянскай на англійскую, французскую, іспанскую, партугальскую, нямецкую, арабскую і кітайскую мовы. Для людзей з праблемамі слыху ўсё будзе дубліравацца на мове жэстаў.

Vatican Media Live

Дзве каталіцкія святыні будуць суправаджаць набажэнства не выпадкова. Абраз Маці Божай атрымаў назву “Збаўленне рымскага народа” пасля таго, як папа Грыгорый І у 590 г. пранёс яго ў працэсіі па Рыме падчас эпідэміі маравой пошасці, якая ў выніку адступіла. Затым рымляне неаднойчы прасілі ля яго выбаўлення ад рознага роду катастроф. Старажытны драўляны круцыфікс, які зараз захоўваецца ў касцёле Сан-Марчэла-аль-Корса, у 1522 г. пранеслі ў працэсіі па вуліцах Рыма, молячыся аб ратаванні ад страшэннай эпідэміі чумы.

27 сакавіка 2020, 12:16
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930