Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскае пасланне міру: дыялог, згода, экалагічнае навяртанне

“Мір – гэта каштоўнае дабро, аб’ект нашай надзеі, да якога імкнецца ўсё чалавецтва”, - так пачынае сваё пасланне на 53-ы Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня, Францішак.

“Наша чалавечая супольнасць мае ў памяці і целе прыкметы войнаў і канфліктаў, якія наступалі адзін за адным з усё большымі магчымасцямі разбурэння (...). Кожная вайна становіцца братазабойствам, якое разбурае сам праект братэрства, упісаны ў пакліканне чалавечай сям’і”, - напісаў Папа.

Святы Айцец заўважыў, што “вайна часта пачынаецца з нецярпімасці да іншасці, што стварае жаданне валодаць і жаданне кіраваць”, яна “нараджаецца ў сэрцы чалавека ад эгаізму, гонару, нянавісці”. “Вайна распальваецца дэфармацыяй адносін, гегеманісцкімі амбіцыямі, злоўжываннем уладай, страхам перад іншымі і розніцай, якая разглядаецца як перашкода”, - заўважыў ён.

Францішка нагадаў сваю думку, агучаную падчас нядаўняга падарожжа ў Японію: “не можна разлічваць на захаванне стабільнасці ў свеце праз страх знішчэння, у вельмі нестабільнай раўнавазе, падвешанай на мяжы ядзернай бездані і зачыненай у сценах абыякавасці, дзе прымаюцца сацыяльна-эканамічныя рашэнні, якія адкрываюць шлях да драмы непрыняцця чалавека і стварэння, замест клопату адно пра аднаго”.

У Будаванні міру, на думку Папы, “перш за ўсё варта звярнуцца да маральнай сумленнасці і асабістай і палітычнай волі”. “Свет мае патрэбу не ў пустых словах, але ў перакананых сведках, будаўніках міру, адкрытых да дыялогу, без выключэння і маніпуляцый”, а мірны працэс – “гэта цярплівая праца па пошуку праўды і справядлівасці”, - звярнуў увагу ён.

“Ніколі не будзе сапраўднага міру, пакуль мы не зможам пабудаваць больш справядлівую эканамічную сістэму”, - падкрэсліў Пантыфік. Ён спаслаўся на думку Бэнэдыкта XVI, які ў энцыкліцы Caritas in veritate напісаў: “Пераадоленне недаразвіцця патрабуе працы не толькі над паляпшэннем трансакцый, якія абапіраюцца на абмене, не толькі над перамяшчэннем апякунчых структур грамадскага характару, але перадусім над паступовым прыняццем, у сусветным кантэксце, форм эканамічнай дзейнасці, якая адзначаецца бескарыслівасцю і еднасцю” (п. 39).

“Калі дрэннае разуменне нашых прынцыпаў вяло нас часам да апраўдання злоўжыванняў у адносінах да прыроды або дэспатычнага панавання чалавека над стварэннем ці таксама войнаў, несправядлівасці і насілля, то як веруючыя людзі мы можам прызнаць, што праз гэта мы былі няверныя скарбу мудрасці, які павінны захоўваць”

, - адзначыў Францішак.

“На фоне наступстваў нашай варожасці да іншых людзей, непавагі да агульнага дома і эксплуатацыі прыродных рэсурсаў – успрыманых у якасці карыснай прылады для выключна кароткатэрміновага прыбытку, без павагі да мясцовых супольнасцей, агульнага дабра і дабра прыроды – нам патрэбна экалагічнае навяртанне”, - дадаў ён.

Святы Айцец патлумачыў, што ўзгаданую форму навяртання трэба разумець “як трансфармацыю адносін, якія падтрымліваем з нашымі сёстрамі і братамі, з іншымі жывымі істотамі, са стварэннем у яго надзвычай багатай разнастайнасці, з Створцам, Які з’яўляецца крыніцай усяго жыцця”. А для хрысціяніна гэта звязана “з развіццём усіх вынікаў сустрэчы з Езусам у адносінах з акружаючым светам”.

Пантыфік перакананы, што на шляху прымірэння “гаворка ідзе пра веру ў магчымасць міру, веру ў тое, што іншы чалавек – як і мы – патрэбуе міру”.

“Часта крыніцай канфлікту з’яўляецца страх. Менавіта таму важна выйсці за рамкі нашых чалавечых страхаў, усведамляючы сябе патрэбнымі дзецьмі, перад абліччам Таго, хто любіць нас і чакае нас, як і Айцец блуднага сына (...). Для вучняў Хрыста гэты шлях таксама падтрымліваецца сакрамэнтам прымірэння, дадзеным Панам для прабачэння грахоў ахрышчаных”, - напісаў Папа.

“Няхай кожны чалавек, які прыходзіць у гэты свет, спазнае мірнае жыццё і ў поўнай меры рэалізуе абяцанне любові і жыцця, якое нясе ў сабе”, - завяршыў сваё пасланне на Сусветны дзень міру Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 снежня 2019, 14:17
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930