Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
1574419469846.JPG

Папа на Імшы ў Бангкоку: моладзь і ўкаранёнасць у веры бацькоў

“Пан ведае, што праз вас, моладзь, будучыня прыходзіць на гэтую зямлю і ў свет. Ён разлічвае на вас у працягу сваёй місіі”, - сказаў Папа падчас св. Імшы, якую 22 лістапада 2019 г. цэлебраваў у Бангкоку.

У літургіі прынялі ўдзел тысячы маладых вернікаў з усяго Тайланду. На пачатку гаміліі Пантыфік заўважыў, што, калі маладыя людзі сустракаюць у жыцці цяжкасці, праблемы і перашкоды, іх сэрцы могуць астыць, іх можа апанаваць смутак. Ён спытаў удзельнікаў Эўхарыстыі, ці не адбылося гэта з імі?

Францішак нагадаў тайландскай моладзі, што пошуку Пана ў кожнай сітуацыі можа дапамагчы велічная гісторыя евангелізацыі іх краіны. “Гэта цудоўная катэдра з’яўляецца сведкай веры ў Хрыста, якую мелі вашы продкі: глыбока ўкаранёная вернасць натхніла іх да добрых спраў, будавання іншай святыні, яшчэ больш прыгожай, складзенай з жывых камянёў, каб мелі магчымасць несці міласэрную любоў Бога людзям свайго часу”, - сказаў ён.

Папа нагадаў маладым людзям, што для падтрымання полымя духа ў сэрцы, трэба быць глыбока ўкаранёным у веры бацькоў. “Не для таго, каб заставацца нявольнікамі мінулага, але, каб навучыцца адвазе, якая дапаможа адказаць на новую гістарычную сітуацыю”, - заўважыў ён.

Паводле Святога Айца, укаранёнасць у веры дапамагае не губляць увагі перад абліччам шматлікіх галасоў гэтага свету, якія намагаюцца звесці з Божага шляху. “Укаранёныя ў Хрысце, глядзіце з радасцю і даверам. Гэты стан звязаны з усведамленнем таго, што Пан бясконца шукае, сустракае і любіць нас”, - звярнуў увагу Францішак.

Сяброўства з Хрыстом – гэта алей, неабходны для асвятлення шляху, свайго і людзей, якія нас акружаюць, у тым ліку і тых, хто думае інакш, чым мы, - падзяліўся з маладымі тайландцамі Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 лістапада 2019, 12:15
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031