Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі 

Пантыфік: не ператварайце душу ў дарогу, па якой усе ходзяць

Унутры кожнага чалавека вядзецца бесперапынная барацьба паміж Божай ласкай і грахом. Каб перамагаць, трэба ва ўсім раіцца з Богам і штовечар рабіць рахунак сумлення, лічыць Пантыфік.

Пра гэта Францішак казаў падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 25 кастрычніка 2019 г. у ватыканскім Доме св. Марты.

Каментуючы ўрывак з Паслання св. Апостала Паўла да Рымлянаў (Рым 7, 18-25а), Папа засяродзіўся на бесперапыннай унутранай барацьбе Апостала народаў “паміж жаданнем рабіць дабро” і няздольнасцю гэта ажыццявіць – на сапраўднай “вайне”, якая “адбываецца ўнутры яго”.

Францішак заўважыў, што такая ўнутраная барацьба – “закон для ўсіх”, бо нават “святыя адчуваюць гэтую вайну ўнутры сябе”.

“І калі хтосьці з нас сказаў бы: “Але я не адчуваю гэтага, я благаслаўлёны, жыву спакойна, у згодзе, не адчуваю...”, я б сказаў: “Ты не благаслаўлёны: ты анестэзіраваны, які не разумее, што адыбваецца”, - заўважыў Святы Айцец.

У гэтай барацьбе бываюць звычайныя і надзвычайныя моманты, працягнуў Францішак і прывёў у якасці прыкладу святых мучанікаў, “якія былі вымушаны змагацца да канца, каб захаваць веру”.

“Часта мы, хрысціяне, занятыя мноствам рэчаў, хоць бы і добрых. Але што адбываецца ўнутры цябе? Хто натхняе цябе на гэта? Які ў гэтым твой духоўны намер? Хто штурхае цябе гэта рабіць?” - залікаў да разважанняў Папа.

Па яго словах, барацьба заўсёды адбываецца паміж Божай ласкай і грахом, паміж Панам, які хоча нас збавіць і адцягнуць ад гэтай спакусы, і злым духам, які заўсёды кідае нас уніз, каб перамагчы. Пантыфік запрасіў вернікаў спытацца ў саміх сябе, ці не з’яўляюцца яны ўсяго толькі вандроўнікамі, якія ідуць, не ўсведамляючы, што адыбваецца, ці іх рашэнні зыходзяць ад Пана або прадыктаваныя ўласным эгаізмам, д’яблам.

“Важна ведаць, што адбываецца ўнутры нас. Важна жыць крыху ўнутраным і не дазваляць, каб нашая душа станавілася дарогай, па якой праходзяць усе”, - заўважыў Францішак. Для гэтага ён параіў кожны вечар прысвячаць некалькі хвілін аналізу пражытага дня, шчыраму рахунку сумлення. Бо інакш, па словах Папы, атрымліваецца, што “з душой-пляткаркай, якую ўсе мы маем, ведаем, што адыбваецца на раёне, што адбываецца ў суседзяў, але не ведаем, што адбываецца ўнутры нас”.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 кастрычніка 2019, 13:26
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930