Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
1567694876716.JPG

Папа: няма слабейшага чалавека за “самадастатковага” святара

Касцёл у Мазамбіку павінен быць Касцёлам Адведзінаў: ён не можа станавіцца часткай саперніцтва, пагарды і падзелаў. Касцёл павінен быць месцам павагі, узаемаабмену і дыялогу, - нагадаў Папа.

5 верасня 2019 г., у другой палове дня, Францішак паразмаўляў з біскупамі, святарамі, кансэкраванымі асобамі, семінарыстамі і катэхетамі Мазамбіка. Сустрэча адбылася ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мапуту.

Папа прапанаваў прысутным сваё бачанне выклікаў, якім сёння вымушаны супрацьстаяць духоўныя асобы, а таксама сутнасці служэння і самой прыроды Касцёла, якую трэба нанова адкрыць і жывіць верай і ахвярным жыццём.

Францішак падкрэсліў, што духоўныя асобы пакліканы адказваць на тую рэчаіснасць, якая ёсць, – падабаецца ім гэта ці не. Часы мяняюцца, і мы не заўсёды ведаем, як уліцца ў новыя сцэнарыі, сумуем па былых часах, забываючы, што Абяцаная Зямля – наперадзе, а не ззаду. У выніку, “замест таго каб прапаведаваць Добрую Навіну, мы абвяшчаем штосьці шэрае, што ані прываблівае, ані распальвае сэрцы”, заўважыў Пантыфік.

Папа спаслаўся на Евангелле паводле св. Лукі, у якім апісваюцца дзве сцэны Звеставання – Захарыі і Марыі. Святы Айцец прапанаваў параўнаць абставіны, у якіх аб’яўляецца анёл. У першым выпадку падзеі адбываюцца ў Юдэі, у найважнейшым з гарадоў – Ерузалеме, не дзе-небудзь, а ў святыні, і датычаць мужчыны, тым больш – святара. У другім выпадку аказваемся ў невялікай галілейскай вёсцы Назарэт, у доме – не ў сінагозе, і анёл звяртаецца да свецкай асобы, жанчыны. “Што змянілася?” - спытаўся Францішак і адразу ж адказаў: “Усё. І ў гэтай перамене ўтрымліваецца нашая найбольш глыбокая ідэнтычнасць”.

“Перад абліччам крызісу святарскай ідэнтычнасці мы, магчыма, павінны выйсці з важных і ўрачыстых месцаў; павінны вярнуцца ў месцы, адкуль былі пакліканыя, дзе было відавочна, што ініцыятыва і ўлада належалі Богу”, - выказаў меркаванне Папа. На яго думку, у звычцы атаясамліваць сябе з пэўнымі рытуаламі, сходамі і месцамі, якія займаюцца згодна з іерархіяй, святары становяцца падобнымі хутчэй да Захарыі, чым да Марыі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што святар – “гэта вельмі маленькая асоба: несувымерная велічы дару, які быў дадзены яму для служэння, адсоўвае яго да самых малых людзей”.

“Святар – самы бедны з людзей, калі Езус не ўзбагаціць яго сваёй беднасцю; самы нікчэмны слуга, калі Езус не назаве яго сябрам; самы неразумны з людзей, калі Езус не навучыць яго з цярплівасцю, як учыніў з Пятром; самы безабаронны з хрысціянаў, калі Добры Пастыр не ўмацуе яго пасярод статка. Няма слабейшага чалавека за святара, які спадзяецца выключна на ўласныя сілы”, - перасцярог Францішак.

Такім чынам, “вяртанне ў Назарэт”, на думку Святога Айца, можа стаць для духоўных асоб “шляхам супрацьстаяння крызісу ідэнтычнасці”, спосабам абнаўлення свайго паклікання як “пастыраў-вучняў-місіянераў”.

Папа перасцярог прысутных ад пошуку ў духоўным служэнні ўласнай выгады і заўважыў, што стомленасць, якую можа адчуваць святар, павінна зыходзіць з яго ўсхваляванага сэрца, са здольнасці спачуваць даручаным вернікам у іх радасцях і смутках, а не са шматлікіх намаганняў, за якімі стаяць падлікі заробку і чаканне прызнання з боку іншых. “Бярыце і ешце… Бярыце і піце…” – так, па словах Францішка, святарскае жыццё павінна ахвяравацца ў служэнні і тым самым даваць прыклад маладым людзям, якія яшчэ толькі ўзыходзяць на шлях распазнання свайго паклікання. На яго думку, на ўзор Марыі, якая вырушыла да Альжбеты, Касцёл павінен вучыцца ісці наперад сярод новых праблем, “стараючыся не аказацца паралізаваным логікай, якая супрацьпастаўляе, падзяляе, абвінавачвае”.

Адразу пасля сустрэчы Францішак адправіўся ў сацыяльны цэнтр для беднай моладзі “Мацвей 25” у Мапуту, дзе запланавана яго прыватная размова з супрацоўнікамі дабрачыннай структуры і яе выхаванцамі.

05 верасня 2019, 17:10
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930