Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
1569084125104.jpg

Святы Айцец: вера – гэта адкрытасць, прастата і захапленне

Калі, як Закхей, шукаеш сэнсу жыцця і, не знаходзячы, растрачваеш сябе на “сурагаты любові” – багацце, кар’еру, задавальненні, залежнасці, – дазволь Езусу зірнуць на цябе. Толькі з Ім знойдзеш жыццё, - раіць Папа.

Увечары 21 верасня 2019 г. Пантыфік ажыццявіў візіт у Альбана-Лацыяле, камуну на поўдні ад італьянскай сталіцы, дзе ўзначаліў урачыстую св. Імшу з нагоды гадавіны пасвячэння галоўнага алтара мясцовай катэдральнай базылікі св. Панкрата.

У гаміліі Папа засяродзіўся на нязменнай і вечнай любові і вернасці Бога да кожнага чалавека, нават да найбольшага грэшніка. Гэтую праўду, заўважыў Святы Айцец, пацвярджае гісторыя пра Закхея, да якога, праходзячы праз Ерыхон, завітаў Езус (Лк 19, 1-10).

“[Абмежаванні, грахі, сорам, плёткі, прадузятасць – ніякая перашкода не прымусіць Езуса забыць пра самае важнае: пра чалавека, які мае патрэбу ў любові і збаўленні]”

, - падкрэсліў Папа.

Ён дадаў, што ў гадавіну катэдральнага касцёла, якую святкуюць вернікі Альбана, гэтае Евангелле павінна служыць напамінам пра тое, што “кожны касцёл, Касцёл з вялікай літары існуюць для таго, каб падтрымліваць жывой у сэрцах людзей памяць пра тое, што Бог іх любіць”.

Гісторыя Закхея робіць відавочным і тое, што Езус не толькі памятае, але і апярэджвае, бо пакуль мытнік намагаўся ўбачыць Езуса, Месія ўжо ўбачыў яго; раней, чым Закхей пачаў гаварыць, Езус сам звярнуўся да яго; перш, чым Закхей запрасіў да сябе, Езус пайшоў у яго дом.

“[Вось хто такі Езус: Той, хто першым нас бачыць, Той, хто першым нас любіць, Той, хто першым прымае нас. Калі адкрываем, што Яго любоў апярэджвае нас, дасягае раней за ўсё астатняе, жыццё мяняецца]”

, - сказаў Францішак.

Папа адзначыў, што кожная справа ў жыцці павінна пачынацца з міласэрнага позірку Езуса, інакш рызыкуем зрабіць сваю веру мірской, занадта складанай. Езусу ж патрэбны нашая адкрытасць і прастата, нашая здольнасць быць як дзеці – “простымі і захопленымі, поўнымі імкнення да Бога і любові да бліжняга”.

Нарэшце, з Евангелля вынікае, што Езус дазваляе кожнаму чалавеку адчуваць сябе як дома. “Сёння Мне трэба быць у тваім доме” (Лк 19, 5), - сказаў Ён Закхею, які адчуваў сябе чужым у сваім горадзе. Зведаўшы любоў Езуса, Закхей адчуў блізкасць да народу, сярод якога жыў, і “адчыніў дзверы бліжняму”, - заўважыў Пантыфік.

Па словах Папы, Пан жадае, каб Яго Касцёл быў найлепшым домам, “гасцінным шатром, дзе б кожны чалавек, вандроўнік жыцця, мог Яго сустрэць”.

На заканчэнне гаміліі Францішак пажадаў вернікам Альбана, каб іх катэдра была месцам, дзе б кожны адчуваў, што Пан пра яго памятае, апераджае яго сваёй міласэрнасцю і прымае як дома, з тым каб у Касцёле адбывалася найпрыгажэйшая рэч: радасць па прычыне таго, што ў жыццё прыйшло збаўленне.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 верасня 2019, 18:51
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930