Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак падчас запісу відэапаслання Францішак падчас запісу відэапаслання 

Францішак запісаў відэапасланне да мадагаскарцаў

Пра абавязак клопату пра навакольнае асяроддзе нагадаў Францішак жыхарам Мадагаскара ў адмысловым відэазвароце, які запісаў напярэдадні Апостальскага падарожжа ў Афрыку.

“Дзякуючы Божай ласцы, я буду з вамі праз некалькі дзён! Цяпер хачу скіраваць да вас шчырае прывітанне разам з падзякай за ўсё, што вы зрабілі і робіце, рыхтуючыся да майго візіту”, - сказаў Папа, пачынаючы свой відэазварот.

За некалькі дзён да прыезду ў сталіцу краіны Антананарыву Святы Айцец выказаў падзяку мясцовым жыхарам, у першую чаргу, за малітву, як асабістую, так і тую, якая гучыць у парафіях, бальніцах і турмах. “Малітва не мае межаў, і калі буду на Мадагаскары, хоць мне ўдасца наведаць толькі некаторыя месцы, сваёй малітвай дасягну ўсіх і буду прасіць Божага благаслаўлення для ўсіх”, - сказаў ён.

Пантыфік таксама адзначыў той факт, што Мадагаскар вядомы прыгажосцю навакольнага асяроддзя. “Мы абавязаны дбайна аберагаць прыроду. Але ёсць яшчэ нешта прыгожае, што больш ляжыць на сэрцы Хрыста і Папы: прыгажосць народа – вашая святасць! Менавіта таму я прыеду падтрымаць вас у веры і адначасова пачарпнуць з яе. Няхай Найсвяцейшая Панна дапаможа нам прыняць гэты дар. Дзякуй і да сустрэчы!”, - завяршыў сваё відэапасланне Францішак.

Мадагаскар стане другой з трох краін, якія наведае Папа падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Паўднёва-Усходнюю Афрыку. Падчас тыднёвай пілігрымкі, якая пачнецца 4 верасня 2019 г., ён таксама пабывае ў Мазамбіку і на Маўрыкіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 верасня 2019, 11:11
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031