Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак падчас пахавальнай св. Імшы арцыбіскупа Каленга Францішак падчас пахавальнай св. Імшы арцыбіскупа Каленга 

Папа ўзначаліў пахаванне Апостальскага нунцыя ў Аргентыне

Папа Францішак узначаліў пахавальную св. Імшу па памерлым 12 чэрвеня 2019 г. арцыбіскупе Леоне Каленга Бадзікебеле, Апостальскім нунцыі ў Аргентыне.

У літургіі, якая адбылася ў базыліцы св. Пятра 15 чэрвеня 2019 г., узялі ўдзел ватыканскі дыпламаты, скліканыя Францішкам на сустрэчу, якая трывае ў Ватыкане з 13 чэрвеня 2019 г.

“Эўхарыстыя завяршыцца малітвай valedictio, малітвай развітання. Сказаць брату бывай – гэта ўсё роўна як сказаць: “Дазваляем табе пайсці да Бога, пайсці ў Божыя рукі. Біблія ў Кнізе Мудрасці кажа нам, што душы справядлівых – у руках Бога (пар. Мдр 3, 1). Божыя рукі – найпрыгажэйшыя, гэта рукі, параненыя любоўю. (...) І ў Божыя рукі мы даручаем нашага брата”, - сказаў Папа падчас гаміліі.

Святы Айцец падкрэсліў, што гэта не толькі малітва развітання з пастырам: гэта таксама развітанне самога пастыра.

Спасылаючыся на фрагмент з Дзеяў Апосталаў, які апавядае пра развітанне апостала Паўла са старэйшынамі Касцёла ў Эфесе (Дз 20, 17-32), Францішак заўважыў, што пастыр развітваецца праз уласнае сведчанне: маўляў, вы ведаеце, як я ставіўся да вас на працягу ўсяго гэтага часу. “Гэта маё жыццё, - кажа ён статку, - судзіце вы”.

“Пастыр развітваецца, даючы ўбачыць, што яго жыццё – гэта жыццё паслухмянасці Богу”; ён развітваецца праз сваё сведчанне адчужанасці, бо “прызвычаены не прывязвацца да дабротаў гэтага свету, не быць прывязаным да свецкасці”, - працягнуў Папа.

Нарэшце, як брат і айцец, пастыр развітваецца праз сваё прароцтва: “Зважайце! Пасля майго адыходу ўвойдуць да вас лютыя ваўкі” (пар. Дз 20, 29). Ён указвае шлях, як абараняцца самастойна, без пастыра. Пасля чаго даручае статак Богу ў малітве, - патлумачыў Францішак.

Святы Айцец спаслаўся і на другі прыклад развітання – развітання, злучанага з надзеяй, якое здзейсніў Езус, калі сказаў: “Іду падрыхтаваць месца для вас” (Ян 14, 2). “Жыццё вучыць нас развітвацца”, - заключыў Папа і пажадаў, каб Бог даў усім гэтую ласку: уменне развітвацца.

Арцыбіскуп Каленга нарадзіўся 17 ліпеня 1956 г. у Рэспубліцы Конга. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1982 г., біскупскую сакру – у 1982 г. Працаваў Апостальскім нунцыем у Гане, Сальвадоры, а з мінулага года – у Аргентыне. Заўчасна памёр у Рыме 12 чэрвеня 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 чэрвеня 2019, 13:26
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930