Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Папа Францішак падчас візіту ў Панаму Папа Францішак падчас візіту ў Панаму 

Папа: дыялог паміж пакаленнямі спрыяе захаванню тоеснасці народа

13 чэрвеня 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю з Панамы, падчас якой падзякаваў за арганізацыю сёлетніх Сусветных дзён моладзі.

Францішак заўважыў, што ў Панаме меў магчымасць убачыць “шляхетную краіну”, у якой дзяржаўныя і рэлігійныя ўлады вельмі блізкія да насельніцтва. “Мы ведаем, што Лацінскай Амерыцы моцна пагражаюць рэчы, накіраваныя на знішчэнне гэтай шляхетнасці – шляхетнасці, што паходзіць з нашай крыві. Няхай Панна Марыя бароніць нас ад гэтага”, - пажадаў Пантыфік.

Паводле Папы, важным з'яўляецца ўмацаванне дыялогу паміж пакаленнямі. Гэта дазволіць моладзі чэрпаць жыццядайныя сокі з каранёў і прыносіць добрыя плёны ў будучыні. Папа заклікаў не скарацца перад “ідэалагічнай каланізацыяй”, якая забівае шляхетнасць народа. “Мост” паміж пакаленнямі, дапаможа захаваць тоеснасць, падкрэсліў ён.

Пантыфік высока ацаніў здольнасць панамскага грамадства інтэграваць афраамерыканскае і індзейскае насельніцтва, што таксама з'яўляцца сведчаннем яго шляхетнасці. “Я быў вельмі шчаслівы ў Панаме, вельмі шчаслівы. Тут дыхалася “нармальнасцю”, ласкавасцю, гэта было цудоўна. Дзякую вам...”, - сказаў Францішак на заканчэнне сустрэчы.

Сусветныя дні моладзі праходзілі ў Панаме 22-27 студзеня пад дэвізам “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”. 

Навіна ў фармаце аўдыё
14 чэрвеня 2019, 11:12
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031