Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа падчас св. Імшы ў горадзе Блаж Папа падчас св. Імшы ў горадзе Блаж 

Папа да хрысціян Румыніі: будзьце сведкамі свабоды і міласэрнасці

Румынія, якая ў мінулым зведала жорсткасць камуністычнага рэжыму, павінна бараніць свае хрысціянскія карані і моцай Евангелля супрацьстаяць ідэалагічным каланізацыям сучаснасці, перакананы Францішак.

2 чэрвеня 2019 г. на Полі Свабоды ў румынскім горадзе Блаж Францішак узначаліў Боскую Літургію паводле ўсходняга абраду, падчас якой здзейсніў беатыфікацыю семярых грэка-каталіцкіх біскупаў-мучанікаў.

Каментуючы Евангельскі ўрывак пра цуд аздараўлення сляпога ад нараджэння (Ян 9, 1-38), Францішак звярнуў увагу вернікаў на той факт, што непасрэдна апісанне цуду займае ўсяго два вершы; астатні тэкст прысвечаны спрэчкам паміж фарысеямі і сведкамі цудоўнага аздараўлення.

“[Уся сцэна і дыскусіі паказваюць, наколькі складана зразумець учынкі і прыярытэты Езуса, здольнага паставіць у цэнтры таго, хто быў на перыферыі, асабліва калі думаць, што першынство – за “шабатам”, а не за любоўю Айца, які хоча, каб усе людзі былі збаўлены (пар. 1 Цім 2, 4)]”

, - заўважыў Святы Айцец.

Па словах Францішка, сляпы быў вымушаны ўжывацца не толькі са сваёй слепатой, але і са слепатой тых, хто яго акружаў. Такая прырода непрыняцця і варожасці, што нараджаюцца ў сэрцы чалавека, калі ставіць у цэнтры не асобу, а “прыватныя інтарэсы, ярлыкі, тэорыі, адцягненныя паняцці і ідэалогіі”.

“Аднак логіка Езуса іншая: далёкі ад таго, каб хавацца ў бяздзейнасці або ў ідэалагічнай абстрактнасці, Ён шукае чалавека з яго тварам, з яго ранамі і яго гісторыяй. Выходзіць ім насустрач, не дазваляючы падмануць сябе размовамі, няздольнымі расставіць прыярытэты і паставіць у цэнтры тое, што сапраўды важна”, - працягнуў Пантыфік.

Ён падкрэсліў, што Румынія зведала прыгнёт камуністычнага рэжыму і ідэалогіі, якая пазбаўляла права на прыняцце рашэнняў, свабоды і прасторы для творчасці. На гэтым фоне вылучаецца мужнасць семярых румынскіх біскупаў, абвешчаных благаслаўлёнымі: “перад абліччам суровага прыгнёту з боку рэжыму яны засведчылі ўзорную веру і любоў да свайго народа”, бо ні здзекі, ні турэмнае зняволенне не змаглі прымусіць іх адрачыся ад Касцёла.

“[Гэтыя пастыры, мучанікі за веру, захавалі і пакінулі румынскаму народу каштоўную спадчыну, якую можам абагульніць двума словамі: свабода і міласэрнасць]”

, - сказаў Папа.

Ён перакананы, што прыклад благаслаўлёных вельмі патрэбны сёння, калі ўзнікаюць “новыя ідэалогіі, якія непрыкметна ўкараняюцца і намагаюцца адсячы народ ад яго найбольш багатых культурных і рэлігійных традыцый, ідэалагічныя каланізацыі, якія пагарджаюць каштоўнасцю чалавечай асобы, жыцця, сужэнства і сям’і”.

“Вы можаце быць сведкамі свабоды і міласэрнасці, спрыяючы перавазе братэрства і дыялогу над падзеламі, узмацняючы братэрства крыві, якое бярэ пачатак у перыяд пакут, калі хрысціяне, падзеленыя на працягу гісторыі, нанова вынайшлі сваю блізкасць і салідарнасць”, - запэўніў Святы Айцец.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
02 чэрвеня 2019, 11:37
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930