Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа падчас аўдыенцыі для кіраўніцтва COMECE Папа падчас аўдыенцыі для кіраўніцтва COMECE 

Пантыфік абмеркаваў з біскупамі праблемы Еўрасаюза

Будучыня Еўропы, роля Касцёла, мігранты і абарона навакольнага асяроддзя, сталі галоўнымі тэмамі сустрэчы Папы з кіраўніцтвам Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE).

6 чэрвеня 2019 г. Святы Айцец прыняў іерархаў на аўдыенцыі, падчас якой выказаў заклапочанасць будучыняй кантыненту. Папа “па-сапраўднаму любіць Еўропу”, заўважыў у каментары для Vatican News старшыня Камісіі, арцыбіскуп Люксембурга Жан-Клод Холерыш.

Францішак хвалюецца аб міры ў Еўропе, гледзячы на яе гісторыю, асабліва на 1930-я гг., бо, “магчыма, можна правесці пэўныя паралелі”, лічыць іерарх. Сёння многія палітыкі далёкія ад турбот і штодзённых праблем людзей, але “неабходна, каб палітыка была засяроджана на чалавеку, а не выкарыстоўвала страх”, - дадаў іерарх.

Паводле арцыбіскупа Холерыша, Касцёл часам мае “тыя ж праблемы, што і палітыкі”: таксама бывае занадта далёкім ад людзей і іх праблем. Каб несці слова Евангелля ў Еўропе, “трэба станавіцца нашмат больш пакорнымі і нашмат больш блізкімі” да людзей, - заўважыў ён.

Старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці звярнуў увагу на рух у кірунку духоўнага абнаўлення Еўропы, які ён звязвае з тым, што Папа кажа пра беднасць і клопат аб бедных. Гэта спосаб для “адраджэння Касцёла” ў краінах Еўрасаюза, лічыць люксембургскі іерарх.

Падчас сустрэчы з Пантыфікам абмяркоўвалася таксама праблема міграцыі. Арцыбіскуп Холерыш заўважыў, што на грэчаскім востраве Лесбас зараз знаходзіцца некалькі тысяч бежанцаў, якія прабываюць у стане крайняй беднасці і адчаю. На яго думку, для вялікай Еўропы не складана прыняць такую адносна невялікую колькасць людзей.

У ходзе аўдыенцыі Францішак звярнуў увагу на блізкую сувязь паміж абаронай бедных і абаронай прыроды. Ён заўважыў, што “не магчыма клапаціцца пра навакольнае асяроддзе не турбуючыся пра раўнавагу і дабрабыт усяго грамадства”.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 чэрвеня 2019, 13:58
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930