Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Fine - Requiem, grande Messe des Morts, Op. 5 per tenore, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Папа Францішак у аэрапорце Сафіі Папа Францішак у аэрапорце Сафіі 

Святы Айцец распачаў візіт у Балгарыю

Францішак распачаў візіт у Балгарыю. У 9.50 па мясцовым часе самалёт Airbus A321 італьянскай авіякампаніі Alitalia з Пантыфікам на борце прызямліўся ў аэрапорце Сафіі.

Святога Айца сустракала прадстаўнічая дэлегацыя на чале з Прэм’ер-міністрам Балгарыі Бойка Барысавым. Дзеці ў традыцыйных нацыянальных строях уручылі высокаму госцю кветкі. Папа і старшыня балгарскага ўраду прайшлі ўздоўж ганаровай варты ў тэрмінал аэрапорту, дзе правялі кароткую прыватную сустрэчу. Затым Пантыфік накіраваўся аўтамабілем у Прэзідэнцкі палац, дзе адбудзецца афіцыйная цырымонія прывітання.

Пасля візіту ветлівасці да Прэзідэнта Балгарыі Румена Радзева, Францішак звернецца з прамовай да прадстаўнікоў уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў балканскай краіне.

Візіт Папы ў Балгарыю будзе праходзіць з 5 па 6 мая 2019 г. пад дэвізам “Pacem in terris” – “Мір на зямлі”. Гэта будзе 29-е Апостальскае падарожжа Святога Айца. 7 мая ён наведае з аднадзённым візітам Паўночную Македонію.

Рэпартаж аб пачатку падарожжа Папы ў Балгарыю
Навіна ў фармаце аўдыё
05 мая 2019, 10:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930