Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: “Не!” перадродавай дыягностыцы з мэтай аборту

Папа прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў канферэнцыі “Yes to Life!” (Так – жыццю!), прысвечанай абароне дзяцей, у якіх ва ўлонні маці дыягнаставалі сур’ёзныя праблемы са здароўем ці інваліднасць.

Форум праходзіў у Ватыкане 23-25 мая 2019 г. па ініцыятыве Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця і Фонда “Il Cuore in una Goccia”. Папа заўважыў, што “культура адчужэння” прапануе глядзець на хворых дзяцей як на “несумяшчальных з жыццём” і “асуджаных на смерць”.

“Але ніводны чалавек не можа быць несумяшчальным з жыццём, ні ў сілу свайго ўзросту, ні ў сілу свайго стану здароўя, ні ў сілу якасці свайго існавання. Кожнае дзіця, якое аб’яўляецца ва ўлонні жанчыны – гэта дар, які змяняе гісторыю сям’і: гісторыю бацькі і маці, бабуль і дзядуль, брацікаў і сястрычак. І гэтае дзіця мае патрэбу ў тым, каб яго прынялі, атулілі любоўю і клопатам. Заўсёды!”, - сцвердзіў Папа.

Францішак звярнуў увагу на асаблівыя адносіны паміж маці і дзіцём, якое знаходзіцца ў яе ўлонні. “Гэта рэальныя і глыбокія адносіны паміж двума асобамі, якія камунікуюць паміж сабой ад самага зачацця”, - сказаў ён.

Пантыфік заўважыў, што “сучасныя тэхнікі перадродавай дыягностыкі здольныя паказаць ад самых першых тыдняў наяўнасць парокаў развіцця і паталогій”, якія могуць стаць сур’ёзнай пагрозай для жыцця дзіцяці і здароўя маці. Ужо само падазрэнне на парок, а тым больш упэўненасць у хваробе дзіцяці, цалкам змяняе ўвесь ход цяжарнасці, кідаючы “жанчын і пары ў глыбокі адчай”.

“[Пачуццё адзіноты, бездапаможнасці, страх перад пакутамі дзіцяці і цэлай сям’і з’яўляюцца як маўклівы крык, як просьба аб дапамозе ў цемры хваробы, вынік якой не можа прадказаць ніхто. Але эвалюцыя кожнай хваробы заўсёды суб’ектыўная і нават урачы часта не ведаюць, як яна праявіцца ў кожнага асобнага індывіда]”

, - сказаў Францішак.

Папа заклікаў урачоў памятаць, што дзеці з паталогіямі, нягледзячы на тое, што знаходзяцца ва ўлонні маці, з’яўляюцца “маленькімі пацыентамі”, якіх трэба лячыць і атуляць клопатам. Існуюць розныя віды тэрапій і перынатальныя хоспісы, якія паказваюць уражальныя вынікі, падтрымліваючы сем’і. Дзіця ніколі не павінна пакідацца, але атрымліваць клопат, чалавечае цяпло і любоў, перакананы ён.

“Прафесія ўрача – гэта місія, пакліканне да жыцця, і важна, каб урачы ўсведамлялі, што з’яўляюцца дарам для сем’яў, якія ім давераны, каб былі здольнымі ўваходзіць у адносіны, браць на сябе цяжар жыцця іншых, быць праактыўнымі перад абліччам пакут, здольнымі супакойваць, браць на сябе адказнасць за пошук рашэнняў, паважлівых да годнасці кожнага чалавечага жыцця”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак звярнуў увагу на сітуацыю сем’яў, якія даведваюцца, што перад абліччам захворвання іх дзіця сучасная навука бездапаможная і яму наканавана памерці адразу пасля нараджэння ці хутка пасля яго.

“У такіх выпадках, лячэнне можа здавацца бескарысным марнаваннем рэсурсаў і дадатковымі пакутамі для бацькоў. Але ўважлівы позірк здольны заўважыць сапраўднае значэнне гэтых высілкаў, пакліканых прывесці да спаўнення любоў у сям’і. Прыняцце на сябе клопату пра гэтых дзяцей, насамрэч, дапамагае бацькам пераасэнсаваць гора і разумець яго не толькі як страту, але як этап шляху, пройдзенага разам. Гэта дзіця застанецца ў іх жыцці назаўсёды. І яны яго змогуць любіць”, - сцвердзіў Папа.

“[Вельмі часта, гэтыя некалькі гадзін, калі маці можа люляць сваё дзіця, пакідаюць след у сэрцы гэтай жанчыны, якога яна не забудзе ніколі. І яна адчувае сябе – дазвольце мне гэта слова, – рэалізаванай. Адчувае сябе маці]”

, - дадаў ён.

Святы Айцец заўважыў, што, на жаль, культура, якая пануе сёння, не садзейнічае такому падыходу: на грамадскім узроўні страх і варожасць у адносінах да інваліднасці часта прыводзяць да прыняцця рашэння на карысць аборту, ператвараючы яго ў пэўнага роду “прафілактычную” практыку.

“Але вучэнне Касцёла адносна гэтага – яснае: чалавечае жыццё – святое і недатыкальнае, а выкарыстанне перадродавай дыягностыкі для селектыўных мэтаў павінна рашуча не падтрымлівацца, бо з’яўляецца выразам негуманнага еўгеністычнага мыслення, якое пазбаўляе сем’і магчымасці прыняць, абняць і любіць сваіх самых слабых дзяцей”, - сказаў Папа.

Паводле Францішка, праблема аборта з’яўляецца не рэлігійнай, а чалавечай. Ён задаў рытарычныя пытанні: ці дазволена для вырашэння праблемы знішчаць чалавечае жыццё? Ці дазволена для вырашэння праблемы наймаць кілера?

“Аборт ніколі не можа быць адказам, якога шукаюць жанчыны і сем’і. Пераважна страх перад хваробай і самотнасцю прыводзяць бацькоў да вагання. Цяжкасці практычнага, чалавечага і духоўнага характару з’яўляюцца бясспрэчнымі, але менавіта таму з’яўляюцца тэрміновымі і неабходнымі душпастырскія дзеянні, каб падтрымаць тых, хто прымае хворых дзяцей. Трэба ствараць прасторы, месцы і “сеткі любові”, да якіх могуць звяртацца пары, а таксама прысвячаць час суправаджэнню гэтых сем’яў”, - заўважыў Пантыфік.

Святы Айцец падзякаваў сем’ям, бацькам, якія прынялі “кволае жыццё” і якія зараз дапамагаюць іншым сем’ям. Гэта “сведчанне любові”, якое “з’яўляецца дарам для свету”, перакананы Францішак.

Рэпартаж з аўдыенцыі для удзельнікаў канферэнцыі "Yes to life!"
Навіна ў фармаце аўдыё
25 мая 2019, 13:31
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930