Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: Марыя – Маці, якая заўсёды вядзе Езуса

Папа прывітаў групу моладзі з Генуэзскай архідыяцэзіі, якая нядаўна прыняла сакрамэнт канфірмацыі. Ён нагадаў сваім гасцям, што Панна Марыя, заўсёды вядзе да Хрыста.

Некалькі сотняў юнакоў і дзяўчат прыбылі ў Ватыкан у суправаджэнні свайго арцыпастыра, кардынала Анджэла Баньяска. Святы Айцец прывітаў іх асаблівым чынам падчас малітвы “Уладарка неба”, якая 26 мая 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра.

Днём раней Францішак сустрэўся з генуэзскай моладдзю на плошчы перад Домам св. Марты ў Ватыкане. Іх кароткая размова адбылася напярэдадні візіту юнакоў і дзяўчат да гроты Маці Божай Лурдскай у Ватыканскіх садах.

“Мы ўсе маем цяжкасці ў жыцці. Але калі маеш цяжкасці – заўсёды ідзі да Маці Божай, як робіць дзіця, якое бяжыць да сваёй маці, калі мае праблемы. А Маці Божая будзе трымаць цябе ля сябе? – Не! Яна адразу павядзе цябе да Езуса, таму што Маці Божай уласціва гэта: весці да Езуса”, - нагадаў моладзі Папа.

Францішак памаліўся са сваімі гасцямі “Вітай Марыя”, а таксама заклікаў іх заўсёды памятаць у малітве пра сваіх блізкіх і тых людзей, з якімі маюць не вельмі добрыя адносіны.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 мая 2019, 13:15
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031