Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
2019.04.21 Benedizione Urbi et Orbi 2019.04.21 Benedizione Urbi et Orbi 

Urbi et Orbi: Уваскрослы Хрыстус – маладосць Касцёла і свету

Хрыстус жыве! Ён – надзея і маладосць для кожнага з нас і для ўсяго свету, падкрэсліў Папа. 21 красавіка 2019 г. ён звярнуўся з велікодным пасланнем перад “Urbi et Orbi”.

Прапануем поўны тэкст паслання Святога Айца

“Сёння Касцёл абнаўляе абвяшчэнне першых вучняў: “Езус уваскрос!”. І з вуснаў да вуснаў, з сэрца да сэрца разносіцца заклік да праслаўлення: “Аллелюя! ... Аллелюя!”. У гэту велікодную раніцу, якая з’яўляецца вечнай маладосцю Касцёла і ўсяго чалавецтва, прагну скіраваць да кожнага з вас першыя словы нядаўняй Апостальскай адгартацыі, асаблівым чынам прысвечанай моладзі.

“Хрыстус жыве. Ён – наша надзея і найцудоўнейшая маладосць гэтага свету. Усё, да чаго Ён дакранаецца, становіцца маладым, становіцца новым, напаўняецца жыццём. Таму, першыя словы, якія прагну скіраваць да кожнага маладога чалавека і да кожнага хрысціяніна, гучаць так: Ён – жыве і хоча, каб жыў ты! Ён – у табе, Ён – з табой і ніколі цябе не пакіне. Як бы моцна ты не аддаліўся, Уваскрослы побач з табой, кліча цябе і чакае цябе, каб распачаў спачатку. Калі адчуваеш сябе старым па прычыне смутку, крыўды, страхаў, сумневаў ці паразаў, Ён будзе побач з табой, каб зноў даць табе сілу і надзею” (Christus vivit, 1-2).

Дарагія браты і сёстры, гэта пасланне скіравана адначасова да кожнага чалавека і да свету. Уваскрасенне Хрыста – гэта пачатак новага жыцця для кожнага мужчыны і кожнай жанчыны, таму што сапраўднае абнаўленне заўсёды пачынаецца з сэрца, з сумлення. Але Пасха – гэта таксама пачатак новага свету, вызваленага з рабства граху і смерці: свету, канчаткова адкрытага на Божае Валадарства, Валадарства любові, міру і братэрства.

Пасланне "Urbi et Orbi"

Хрыстус жыве і прабывае з намі. Ён паказвае святло свайго аблічча Увасрослага і не пакідае тых, хто перажывае выпрабаванні, пакуты і жалобу. Няхай Ён, Жывы, будзе надзеяй для ўмілаванага сірыйскага народа, ахвяры канфлікту, які працягваецца і пагражае тым, што будзем ўсё больш і больш панурымі, і нават абыякавымі. Але надышла хвіліна, каб аднавіць намаганні дзеля мірнага палітычнага рашэння, якое будзе адпавядаць справядлівым прагненням свабоды, міру і справядлівасці, якое здолее адказаць на гуманітарны крызіс і паспрыяе бяспечнаму вяртанню абяздоленых, а таксама тых, хто знайшоў прытулак у суседніх краінах, асабліва ў Ліване і Іарданіі.

Пасха заклікае нас скіраваць позірк на Блізкі Усход, раздзёрты няспыннымі падзеламі і напружанасцю. Няхай хрысціяне ў гэтым рэгіёне не перастаюць з цярплівай вытрываласцю сведчыць пра Уваскрослага Пана і перамогу жыцця над смерцю. Асаблівыя думкі скіроўваю да насельніцтва Емена, асабліва да дзяцей, змучаных голадам і вайной. Няхай пасхальнае святло асвеціць усіх кіраўнікоў і народы Блізкага Усходу, пачынаючы ад ізраільцян і палестынцаў, і падштурхне іх да cпынення шматлікіх пакут і імкнення да будучыні міру і стабільнасці.

Няхай зброя перастане абліваць крывёй Лівію, дзе на працягу апошніх тыдняў зноў пачалі гінуць бяззбройныя людзі і многія сем’і былі вымушаны пакінуць свае дамы. Заклікаю бакі канфлікту зрабіць выбар на карысць дыялогу, а не насілля, каб не дапусціць адкрыцця ран дзесяцігоддзя канфліктаў і палітычнай нестабільнасці.

Няхай Жывы Хрыстус адорыць сваім супакоем увесь дарагі афрыканскі кантынент, на якім дагэтуль распаўсюджаны грамадская напружанасць, канфлікты і нават гвалтоўныя формы экстрэмізму, якія нясуць небяспеку, разбурэнні і смерць, асабліва ў Буркіна-Фасо, Малі, Нігеры, Нігерыі і Камеруне. Мае думкі сягаюць таксама ў Судан, які перажывае перыяд палітычнай нестабільнасці. Жадаю, каб усе бакі мелі голас і кожны прыкладаў намаганні дзеля таго, каб краіна магла адшукаць свабоду, развіццё і дабрабыт, якіх прагне даўно.

Няхай Уваскослы Пан суправаджае намаганні, зробленыя грамадзянскімі і рэлігійнымі ўладамі ў Паўднёвым Судане, падтрыманыя плёнамі духоўных рэкалекцый, якія прайшлі некалькі дзён таму ў Ватыкане. Няхай у гісторыі гэтай краіны зможа адкрыцца новая старонка, у якой усе палітычныя, грамадскія і рэлігійныя сілы будуць актыўна садзейнічаць агульнаму дабру і прымірэнню народа.

Няхай у гэту Пасху знойдзе суцяшэнне насельніцтва ўсходніх рэгіёнаў Украіны, якое працягвае пакутаваць па прычыне канфлікту, які надалей трывае. Няхай Пан натхніць да гуманітарных ініцыятыў і тых, якія скіраваны на дасягненне трывалага міру.

Няхай радасць уваскрасення напоўніць сэрцы людзей, якія пакутуюць ад наступстваў складанай палітычнай і эканамічнай сітуацыі на амерыканскім кантыненце. Асаблівым чынам думаю пра народ Венесуэлы: пра вялікую колькасць людзей, якія, па прычыне крызісу, што працягваецца і паглыбляецца, пазбаўлены мінімальных умоў для годнага і бяспечнага жыцця. Няхай Пан дазволіць тым, хто нясе палітычную адказнасць, працаваць на карысць пераадолення сацыяльнай несправядлівасці, злоўжыванняў і насілля, і зрабіць канкрэтныя крокі, якія дазволяць перамагчы падзелы і даць насельніцтву патрэбную дапамогу.

Няхай уваскрослы Пан асвеціць намаганні, якія прыкладаюцца ў Нікарагуа, каб як мага хутчэй знайсці мірнае і ўзгодненае рашэнне на карысць усіх нікарагуанцаў.

Няхай перад абліччам шматлікіх пакут нашага часу, Пан жыцця не застане нас халоднымі і абыякавымі. Няхай зробіць нас будаўнікамі мастоў, а не муроў. Няхай Ён, Які дорыць нам свой супакой, спыніць грукат зброі, як у сітуацыях вайны, так і ў нашых гарадах, і натхніць лідэраў краін працаваць дзеля спынення гонкі ўзбраенняў і распаўсюджвання зброі, якое выклікае хваляванне, асабліва ў краінах, найбольш развітых эканамічна. Няхай Уваскрослы, Які расчыніў брамы магілы, адкрые нашы сэрцы на патрэбы тых, хто знаходзіцца ў нястачы, безабаронных, бедных, беспрацоўных, маргіналізаваных, хто стукае ў нашы дзверы ў пошуку хлеба, прытулку і прызнання сваёй годнасці.

Дарагія браты і сёстры, Хрыстус жыве! Ён – надзея і маладосць для кожнага з нас і для ўсяго свету. Дазволім Яму аднавіць нас! Шчаслівай Пасхі!”

Навіна ў фармаце аўдыё
21 красавіка 2019, 12:31
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930