Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
PellÈas et MÈlisande
Расклад Падкасты
Папа перад санктуарыем Святога Дома Папа перад санктуарыем Святога Дома 

Папа: Ларэта – духоўны полюс душпастырства пакліканняў

Сёння існуе патрэба ў людзях, здольных, як Марыя, прымаць Евангелле цалкам, падкрэсліў Папа ў звароце да вернікаў, якія 25 сакавіка 2019 г. сабраліся перад Папскім санктуарыем Святога Дома ў Ларэта.

Францішак нагадаў, што гэта месца “захоўвае сцены, якія, паводле традыцыі, прыбылі з Назарэта, дзе Панна Марыя прамовіла сваё “так”, стаўшы Маці Езуса”.

У “гэты аазіс цішыні і пабожнасці прыбывае вялікая колькасць людзей з усяго свету, каб чэрпаць сілы і надзею”. Святы Дом – гэта “дом моладзі”, таму што Панна Марыя, “дзяўчына, поўная ласкі, працягвае прамаўляць да новых пакаленняў, суправаджаючы кожнага ў пошуку ўласнага паклікання”, дадаў ён.

Францішак зазначыў, што менавіта па гэтай прычыне вырашыў падпісаць паслясінадальную Апостальскую адгартацыю тут. Ён абвясціў, што дакумент будзе называцца: “Christus vivit” (Хрыстус жыве).

Пантыфік спаслаўся на сённяшнюю ўрачыстасць і падкрэсліў, што ў Звеставанні Пана можна разглядзець “дынаміку паклікання”, якая выражаецца ў трох момантах, характэрных для кастрычніцкага Сінода аб моладзі: слуханне Слова-задумы Бога, распазнанне, рашэнне. “Трэба быць гатовымі і адкрытымі на слуханне і прыняцце голасу Бога, які немагчыма распазнаць пасярод шуму і мітусні”, - адзначыў ён. Калі Марыя пачула, што стане Маці Езуса, яна спыталася ў анёла: “Як станецца гэта?”. Яе згода на ўдзел у збаўчай задуме Бога – гэта адданне ўсяго свайго жыцця Яму і Яго волі.

“[Я думаю пра Ларэта, як пра прывілеяванае месца, куды моладзь можа прыходзіць у пошуку ўласнага паклікання, у школу Марыі! Гэта духоўны полюс на службе душпастырства пакліканняў]”

, - сцвердзіў Святы Айцец.

Францішак заўважыў таксама, што санктуарый Святога Дома – гэта дом сям’і. “У далікатнай сітуацыі сучаснага свету, сям’я, заснаваная на сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай, мае велізарную важнасць і місію. Неабходна адкрыць задуму Бога адносна сям’і, каб падкрэсліць яе веліч і незаменнасць на службе жыццю і грамадству”, - сказаў ён.

Папа назваў ларэтанскі санктуарый “домам хворых”, бо “тут знаходзяць гасціннасць многія людзі, якія пакутуюць фізічна і духоўна, а Маці, з пакалення ў пакаленне, нясе ўсім міласэрнасць Пана”.

“[Хвароба раніць сям’ю, а хворыя павінны быць прынятыя ў сям’і. Дом і сям’я – гэта першы лек, якім павінен быць забяспечаны хворы, каб яго любілі, падтрымлівалі, падбадзёрвалі і даглядалі]”

, - сказаў Пантыфік.

“Дарагія браты і сёстры! Вам і ўсім, хто звязаны з гэтым санктуарыем, Бог, праз Марыю, даручае місію ў гэты наш час: несці Евангелле міра і жыцця нашым сучаснікам, часта разгубленым, апанаваным зямнымі інтарэсамі, пагружаным у атмасферу духоўнай чэрствасці. Існуе патрэба ў людзях простых і мудрых, пакорных і мужных, бедных і шчодрых. Адным словам, у людзях, якія ў школе Марыі прымаюць Евангелле цалкам у сваё жыццё”, - сказаў Папа на заканчэнне прамовы да вернікаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 сакавіка 2019, 12:26
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031