Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Cristobal de Morales: Lamentabatur Jacob, a
Расклад Падкасты
Папа падчас агульнай аўдыенцыі Папа падчас агульнай аўдыенцыі 

Папа: “Ойча наш” – матрыца кожнай хрысціянскай малітвы

Пра сувязь паміж сузіраннем Бога і просьбамі аб жыццёвых патрэбах чалавека ў малітве “Ойча наш”, нагадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 27 лютага 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Працягваючы цыкл катэхез аб галоўнай хрысціянскай малітве, Францішак нагадаў, што ў ёй утрымліваюцца сем просьбаў, якія з лёгкасцю можна падзяліць на дзве падгрупы: у цэнтры першых трох – Бог Айцец, у іншых чатырох – чалавечыя патрэбы.

“Тут знаходзіцца матрыца кожнай хрысціянскай малітвы – я бы сказаў кожнай чалавечай малітвы, – якая заўсёды складаецца, з аднаго боку, з сузірання Бога, Яго таямніцы, Яго прыгажосці і дабрыні, а з іншага – з шчырай і мужнай просьбы аб тым, што нам патрэбна, каб жыць, і жыць добра. Так, у сваёй прастаце і істотнасці, малітва “Ойча наш” вучыць таго, хто ёй моліцца, не прамаўляць шматлікіх марных слоў, бо – як кажа сам Езус, – “ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго” (Мц 6,8), - падкрэсліў Папа.

Францішак заўважыў, што Бог дакладна ведае патрэбы нашага сэрца.

“[Калі Бог з’яўляецца для нас таямніцай, то мы не з’яўляемся нечым таямнічым у Яго вачах. Бог, як тыя маці, якім дастаткова аднаго позірку, каб зразумець усё пра сваіх дзяцей: ці яны задаволеныя ці засмучаныя, ці шчырыя ці ўтойваюць нешта...]”

, - заўважыў ён.

“Цікава заўважыць, што падчас Нагорнай пропаведзі, адразу пасля перадачы тэксту малітвы “Ойча наш”, Езус заклікае нас не турбавацца і не хвалявацца пра зямное. Здаецца, што тут ёсць супярэчнасць: спачатку Ён вучыць нас прасіць аб штодзённым хлебе, а потым кажа: “Таму не турбуйцеся і не кажыце: “Што нам есці?” або: “Што піць?” або: “У што апрануцца?” (Мц 6, 31). Але супярэчнасць тут існуе толькі на першы погляд: просьбы хрысціяніна выказваюць давер да Айца; і менавіта гэты давер дазваляе прасіць аб тым, у чым маем патрэбу, без трывогі і хвалявання”, - патлумачыў Пантыфік.

Паводле Папы, менавіта таму мы молімся, кажучы: “Свяціся імя Тваё”. У гэтай першай просьбе адчуваецца ўсё захапленне Езуса прыгажосцю і веліччу Айца, а таксама Яго жаданне, каб усе людзі пазналі і любілі Бога такім, якім Ён па-сапраўднаму з’яўляецца.

“[У той жа час, тут прысутнічае малітва аб тым, каб Яго імя было святым для нас, нашай сям’і, нашага грамадства, усяго свету]”

, - заўважыў Пантыфік.

“Бог з’яўляецца тым, хто асвячае, хто перамяняе нас сваёй любоўю, але, адначасова, і мы, праз наша сведчанне, дэманструем святасць Бога ў свеце, робячы прысутным Яго імя. Бог – святы, але калі мы, калі наша жыццё не з’яўляецца святым, гэта неадпаведнасць! Божая святасць павінна адлюстроўвацца ў нашых учынках, нашым жыцці. “Я хрысціянін, Бог – святы, але я раблю шмат зла” – такі падыход непатрэбны! Гэта робіць шкоду: выклікае абурэнне і не дапамагае”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак нагадаў, што Божая святасць – гэта сіла, якая заўсёды пашыраецца, а ў малітве “Ойча наш” мы просім, каб яна хутчэй зламала бар’еры, што існуюць на нашым свеце.

“[Калі Езус пачынае прапаведаваць, першым адчувае наступствы гэтага зло, якое мучыць свет]”

, - перакананы Пантыфік.

“Святасць Езуса, пашыраецца на падабенства кругоў на вадзе, што ўтвараюцца, калі кінуць камень у сажалку. Зло мае лічаныя дні – зло не вечнае! – зло больш не можа нам нашкодзіць: прыйшоў асілак, Які авалодвае сваім домам (пар. Мк 3,23-27). І гэтым асілкам ёсць Езус, Які таксама і нам дае сілу, каб мы авалодалі нашым унутраным домам”, - дадаў Папа.

Францішак нагадаў, што малітва праганяе страх і напаўняе ўпэўненасцю ў любові Бога, а зло вельмі баіцца гэтага.

Рэпартаж з плошчы св. Пятра
Навіна ў фармаце аўдыё
27 лютага 2019, 11:57
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930