Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Кэвін Джозэф Фарэл Кардынал Кэвін Джозэф Фарэл 

Пантыфік прызначыў Камерленга Святога Рымскага Касцёла

14 лютага 2019 г. Францішак прызначыў Камерленга Святога Рымскага Касцёла. Ім стаў кардынал Кэвін Джозэф Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

71-гадовы амерыканскі іерарх ірландскага паходжання Кевін Джозэф Фарэл, былы арцыбіскуп Даласа, з 15 жніўня 2016 г. узначальвае Дыкастэрыю па справах свецкіх сям’і і жыцця. Кардынальскую годнасць атрымаў 19 лістапада 2016 г. Ён змяніў на пасадзе Камерленга кардынала Жана-Луі Тарана, памерлага 5 ліпеня 2018 г.

Пасада Камерленга Святога Рымскага Касцёла з’яўляецца адной з двух самых высокіх у Касцёле (разам з Дзяржсакратаром), якія захоўваюцца са смерцю або адстаўкай Папы. Падчас “sede vacante” менавіта ён кіруе фінансамі і ўласнасцю Касцёла.

Больш канкрэтна задачы і функцыі Камерленга вызначаюць дзве Апостальскіх канстытуцыі св. Яна Паўла II: “Pastor Bonus” з 1988 г. і „Universi dominici gregis” з 1996 г. У пункце 17 першага дакумента гаворыцца, што Камерленга Святога Рымскага Касцёла павінен афіцыйна сцвердзіць смерць Папы і апячатаць яго кабінет і кватэру, а затым зрабіць тое ж з усімі папскімі апартаментамі. Менавіта ён адказвае за апавяшчэнне пра смерць Святога Айца кардынала-вікарыя Рыма, які, у сваю чаргу, афіцыйна перадае гэту навіну жыхарам горада. Таксама ў яго часовае валоданне пераходзіць Апостальскі палац у Ватыкане, а таксама палацы на Латэране і ў Кастэль Гандольфа.

З часоў Паўла VI чарговымі Камерленга былі кардыналы: Бэнэдэта Алаізі Мазэла (1958-1970 гг.), Жан Віё (1970-1979 гг.), Паола Бэртолі (1979-1985 гг.), Себасц’яна Баджо (1985-1993 гг.), Эдуарда Марцінес Сомало (1993- 2007 гг.), Тарчызіа Бэртонэ (2007-2014 гг.) і Жан-Луі Таран (2014-2018 гг.).

Навіна ў фармаце аўдыё

 

14 лютага 2019, 12:26
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031