Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Sanctus dalla Deutsche Messe
Расклад Падкасты
Дон Боска, Турын, 1861 г. Дон Боска, Турын, 1861 г. 

Папа: салезіяне пакліканы ісці на перыферыі свету і гісторыі

Салезіяне пакліканы ісці на перыферыі свету і гісторыі, працы і сям’і, культуры і эканомікі, якія патрабуюць аздараўлення, напісаў Францішак у прадмове да кнігі Антоніа Кар’ера “Evangelii gaudium з Донам Боска”.

Поўны тэкст прадмовы да выдання, у якім салезіянская супольнасць аналізуе Апостальскую адгартацыю Францішка ў душпастырска-адукацыйным ключы, апублікавала італьянская “Avvenire”.

“Вам, салезіянам, пашчасціла, таму што ваш заснавальнік, Дон Боска, не быў святым з тварам “Вялікай Пятніцы” – самотным, панурым, але хутчэй з тварам “Пасхальнай Нядзелі”. Ён быў радасным, гасцінным, нягледзячы на тысячы цяжкасцей і праблем, якія штодня яго даймалі”, - напісаў Францішак.

Па словах Папы, разумны носьбіт “радасці Евангелля”, Дон Боска адрасаваў рэвалюцыйнае пасланне свету, у якім святары жылі адасоблена ад жыцця народа, калі пайшоў на “сацыяльныя і экзістэнцыяльныя перыферыі” жыцця.

“[Святар беднай і самотнай моладзі выходзіў на вуліцы, уваходзіў на заводы, фабрыкі і ў турмы і там знаходзіў самотных, пакінутых хлопцаў і дзяўчат, падпарадкаваных работадаўцам, пазбаўленым сумленнасці. Ён нёс радасць і клопат сапраўднага выхавальніка ўсім маладым людзям, якіх выцягваў з вуліц]”

, - адзначыў у прадмове Пантыфік.

Ён прызнаўся, што зведаў гэтую атмасферу радасці і сямейнага цяпла, калі хлопчыкам наведваў пачатковую школу пры салезіянскім каледжы ў родным Буэнас-Айрэсе. “Салезіяне выхавалі мяне ў прыгажосці, у працы і ў быцці вельмі радасным, і ў гэтым – вашая харызма”, - напісаў Святы Айцец.

Францішак нагадаў пра тры “белыя любові” Дона Боска – Мадонну, Эўхарыстыю і Папу, якія, адпаведна, давалі мужнасць перад абліччам выклікаў і небяспек, нагадвалі пра важнасць годнага ўдзелу ў літургіі і ўмацоўвалі любоў да Касцёла. Наследуючы гэты прыклад, сёння салезіянін “пакліканы ісці насустрач усім перыферыям свету і гісторыі, перыферыям працы і сям’і, культуры і эканомікі, якія маюць патрэбу ў аздараўленні”, падкрэсліў Папа.

“Я перакананы, што знаёмства з гэтымі старонкамі будзе карысным усім сынам і дочкам Дона Боска, раскіданым па свеце, і ўсім, хто падзяляе салезіянскую адукацыйную харызму”, - заключыў Святы Айцец.

Кніга “Evangelii gaudium з Донам Боска” на італьянскай мове з’явіцца на паліцах кнігарняў 15 студзеня 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 студзеня 2019, 13:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930