Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Molto vivace)
Расклад Падкасты
Францішак падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат Францішак падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат 

Папа прыняў даверчыя граматы новых паслоў пры Святым Пасадзе

Забеспячэнне міру і інтэгральнага развіцця чалавека – дзве нераздзельныя мэты, заўважыў Святы Айцец у прамове да новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы, з якімі сустрэўся ў Ватыкане.

13 снежня 2018 г. Францішак прыняў даверчыя граматы новых дыпламатычных прадстаўнікоў Швейцарыі, Мальты, Багамскіх Астравоў, Каба-Вэрдэ, Ісландыі, Туркменістана, Грэнады і Гамбіі.

Звяртаючыся да сваіх гасцей, Пантыфік нагадаў, што сёлета адзначаецца 100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны, якую Бэнэдыкт XV, яе сучаснік, назваў “бессэнсоўнай бойняй”. Францішак пажадаў, каб урокі дзвюх вялікіх войнаў ХХ ст.“працягвалі пераконваць народы і іх лідараў у бессэнсоўнасці ўзброеных канфліктаў і неабходнасці вырашаць супярэчнасці праз цярплівы дыялог і перамовы”.

Спасылаючыся на 70-годдзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якое адзначалася некалькі дзён таму, Папа пажадаў, каб гэты дакумент працягваў натхняць намаганні міжнароднай дыпламатыі, “накіраваныя на забяспячэнне міру ў свеце і спрыянне інтэгральнаму развіццю кожнага чалавека і ўсіх народаў”. Гэтыя дзве мэты, паводле яго, з’яўляюцца нераздзельнымі.

“[Фундаментальна важна, каб павага да чалавечай годнасці і правоў чалавека натхняла і кіравала ўсімі высілкамі дзеля вырашэння цяжкіх сітуацый, звязаных з войнамі і ўзброенымі канфліктамі, прыгнятальнай беднасцю, дыскрымінацыяй і няроўнасцю, якія раняць наш свет і ў апошнія гады ўмацавалі актуальны крызіс масавай міграцыі]”

, - сказаў ён.

Святы Айцец нагадаў пра маральны абавязак “прымаць, абараняць, падтрымліваць і інтэграваць тых, хто стукае ў нашыя дзверы ў пошуку бяспечнай будучыні для сябе і сваіх дзяцей”. “Касцёл, са свайго боку, абавязваецца працаваць з кожным адказным суразмоўнікам у канструктыўным дыялогу, накіраваным на прапанову канкрэтных рашэнняў гэтай і іншых тэрміновых гуманітарных праблем, каб ратаваць жыцці і годнасць людзей, памяншаць пакуты, пашыраць сапраўднае і інтэгральнае развіццё”, - запэўніў Францішак новых дыпламатычных прадстаўнікоў пры Святым Пасадзе.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 снежня 2018, 12:07
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930