Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Concerto in Do magg
Расклад Падкасты
Папа падчас аўдыенцыі для законнікаў з Ордэна Мерседарыяў Папа падчас аўдыенцыі для законнікаў з Ордэна Мерседарыяў 

Папа да законнікаў пра небяспеку адсутнасці духоўнага запалу

Быць блізкімі да хрысціян, якія рызыкуюць згубіць веру і трапілі ў пастку сістэм, супрацьлеглых Евангеллю, заклікаў Пантыфік законнікаў з Ордэна Мерседарыяў.

Аўдыенцыя адбылася 6 снежня 2018 г. у Ватыкане. Яна была прымеркавана да 800-годдзя заснавання Ордэна Найсвяцейшай Панны Марыі Міласэрнасці, першапачатковай мэтай якога быў выкуп з мусульманскага палону хрысціян у перыяд Рэканкісты на Пірэнейскім паўвостраве.

Пасля адмены рабства ў ХІХ ст., законнікі прынялі ў якасці галоўнай місіі клопат пра вязняў і іх сем’і, а таксама аказанне дапамогі хрысціянамі, якія падвяргаюцца пераследу. Паводле Святога Айца, сёння існуе больш нявольнікаў, чым ў часы заснавання супольнасці.

“[Заклікаю вас працягваць быць носьбітамі адкуплення Пана для вязняў, бежанцаў, мігрантаў, для тых, хто трапіў у сеткі гандляроў людзьмі, для ўразлівых дарослых асоб, для сірот, для тых, хто падвяргаецца эксплуатацыі... Нясіце ласкавасць і міласэрнасць Бога ўсім, хто быў адрынуты грамадствам]”

, - заахвоціў Папа.

Францішак нагадаў законнікам, што немагчыма ісці за Хрыстом толькі часткова, трэба прысвяціць гэтаму ўсё жыццё. “Прашу вас, не падавайцеся спакусе разумення вашай ахвяры і дару сябе ў якасці інвестыцыі, прызначанай для асабістай выгады, для дасягнення пэўнага статусу ці бяспечнага жыцця”, - заклікаў ён.

Святы Айцец звярнуў увагу на рэчы, якія могуць пагражаць законніку: свет, д’ябал і цела. “Гэтыя небяспечныя рэчы часам закамуфліраваны і мы іх не заўважаем, але іх наступствы відавочныя. Яны ўсыпляюць сумленне і выклікаюць духоўны параліч, што вядзе да ўнутранай смерці. Таксама мы павінны быць уважлівымі, каб не паддацца недахопу духоўнага запалу. Падумаем пра духоўную марнасць, якая ціха ўваходзіць у наша жыццё і паступова рассейвае прыгажосць і сілу першай любові да Бога ў нашых душах”, - звярнуў увагу Францішак у прамове да кансэкраваных асоб.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 снежня 2018, 14:12
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930