Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo alla Polacca
Расклад Падкасты
Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі 

Францішак: будаваць жыццё на скале, якой ёсць Бог

Пан – гэта скала, на якой трэба будаваць жыццё, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 6 снежня 2018 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

У гаміліі Пантыфік спаслаўся на літургічныя чытанні з Кнігі прарока Ісаі (26,1-6) і Евангелля св. Мацвея (7, 21.24-27). У першую чаргу, ён заклікаў вернікаў даваць сведчанне аб веры праз учынкі, а не толькі словы. Паводле Святога Айца, вера, якая абмяжоўваецца толькі да слоў, “вельмі павярхоўная”. Людзі, якія так жывуць, толькі кажуць або робяць выгляд, што з’яўляюцца хрысціянамі, а на самой справе паступаюць не па-хрысціянску. У жыцці сапраўдных хрысціян павінна быць канкрэтнасць, перакананы ён.

“[Прапанова Езуса – гэта канкрэтнасць. Трэба заўсёды быць канкрэтным. Калі хтосьці падыходзіць і просіць парады, заўсёды жадае нечага канкрэтнага. Учынкі міласэрнасці – канкрэтныя]”

, - падкрэсліў Францішак.

Папа заклікаў таксама будаваць жыццё на скале, а не на пяску. Пясок – матэрыял нетрывалы. На ім будуюць жыццё тыя, хто толькі робіць выгляд, што з’яўляецца хрысціянінам. Жыццё такіх людзей не мае фундамента.

“[Канкрэтнасць хрысціянскага жыцця дапамагае нам ісці далей і будаваць на скале, якой ёсць Бог, Езус Хрыстус; будаваць на Боскай моцы. Не на ілюзіях, марнасці, высакамернасці, сувязях, а на праўдзе!]”

, - дадаў ён.

Святы Айцец таксама звярнуў увагу на важнасць пакоры для хрысціяніна. Ён нагадаў словы прарока Ісаі, які кажа, што Пан “прынізіў тых, хто жыве на вышыні, высока ўзняты горад зваліў, зваліў яго на зямлю, скінуў яго ў пыл. Топчуць яго ногі, ногі прыгнечаных і ступні бедных”.

Гэты фрагмент Бібліі, паводле Папы, нагадвае словы Панны Марыі, з гімну “Магніфікат”. “Пан узвышае пакорных, якія прабываюць у канкрэтнасці штодзённасці, і скідвае пыхлівых, якія пабудавалі сваё жыццё на марнасці, высакамернасці...”, - патлумачыў Францішак.

Папа заклікаў вернікаў спытаць сябе пра стан свайго хрысціянскага жыцця, колькі ў ім канкрэтыкі, а колькі пустых слоў, ці не будуюць яго часам на “пяску марнасці і пыхлівасці”.

Рэпартаж з капліцы папскай рэзідэнцыі
Навіна ў фармаце аўдыё
06 снежня 2018, 13:40
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930