Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Папа і кіраўнікі Цэркваў з Блізкага Усходу падчас малітоўнай сустрэчы ў Бары Папа і кіраўнікі Цэркваў з Блізкага Усходу падчас малітоўнай сустрэчы ў Бары 

Папа: базыліка св. Мікалая ў Бары паклікана спрыяць экуменізму

Малітва мае евангелізацыйную сілу і неабходна для дасягнення поўнай еднасці паміж хрысціянамі, гаворыцца ў пасланні Папы з нагоды 50-годдзя надання базыліцы св. Мікалая ў Бары тытула Папскай.

“Мінулі пяцьдзесят гадоў з таго часу, як мой папярэднік, св. Павел VI, узвысіў базыліку св. Мікалая ў Бары да рангу Папскай базылікі, надаючы тытул Папскага дэлегата Барскаму арцыбіскупу “pro tempore”, - нагадаў Пантыфік у пасланні, якое было абнародавана 24 лістапада 2018 г.

Францішак заўважыў, што сёлета базыліка св. Мікалая мела магчымасць “прадэманстраваць сваё асаблівае пакліканне, мэта якога заключаецца ў наданні імпульса шляху да еднасці паміж хрысціянамі”, якой “садзейнічае супольнае ўшанаванне святога Біскупа Мірлікійскага вернікамі Усходу і Захаду”.

Папа выказаў удзячнасць усім, хто ў гэтым месцы спрычыняецца да “літургічнай, пастырскай, культурнай і асабліва экуменічнай дзейнасці”, плёны якой, ён мог асабіста бачыць падчас свайго нядаўняга візіту ў Бары “з нагоды сустрэчы малітвы і роздуму кіраўнікоў Цэркваў, прысутных на Блізкім Усходзе”.

Францішак заклікаў мясцовых душпастыраў працягваць служэнне, дапамагаючы людзям, якія наведваюць гэты храм, “раскрываць яго духоўную важнасць”. “Гаворка ідзе пра тое, каб садзейнічаць у верніках працэсу руплівага пошуку Бога, умацаванага моцнай пабожнасцю і несуцешнай тугой па сузіранні. Малітва мае надзвычайную евангелізацыйную сілу і неабходна для дасягнення поўнай еднасці паміж хрысціянамі”, - напісаў Папа.

Пантыфік пажадаў, каб юбілей стаў нагодай для абнаўлення цікавасці да вывучэння гісторыі Папскай базылікі, асобы св. Мікалая, экуменічнай тэалогіі, а таксама, “каб навуковая рэфлексія, разам з планавымі культурнымі мерапрыемствамі, маглі спадарожнічаць пабожнасці, літургіі і культу святога, робячы важны ўнёсак у развіццё экуменічных адносін паміж каталіцкімі і праваслаўлаўнымі супольнасцямі”.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 лістапада 2018, 12:48
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031