Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: Першая сусветная вайна – бескарысная бойня

11 лістапада 2018 г., падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”, Францішак узгадаў гадавіну завяршэння Першай сусветнай вайны і заклікаў скончыць усе канфлікты ў свеце.

“Сёння гадавіна заканчэння Першай сусветнай вайны, якую мой папярэднік Бэнэдыкт XV назваў “бескарыснай бойняй”. Таму сёння, у 13.30 італьянскага часу будуць біць званы па ўсім свеце, у тым ліку ў базыліцы св. Пятра. Гістарычная старонка Першай сусветнай вайны з’яўляецца для ўсіх строгім папярэджаннем, каб адкінуць культуру вайны і шукаць усе законныя сродкі, каб пакласці канец канфліктам, якія працягваюць выклікаць кровапраліцце ў многіх рэгіёнах свету. Калі мы молімся за ўсіх ахвяр гэтай страшнай трагедыі, мы заклікаем: давайце інвеставаць у мір, а не вайну! І ў якасці сімвалу прывядзём вялікага святога Марціна Турскага, якога мы ўзгадваем сёння: ён разрэзаў свой плашч на дзве часткі, каб падзяліцца з бедным. Гэты жэст гуманнай салідарнасці дэманструе ўсім шлях да пабудовы міру”, - сказаў Святы Айцец.

Святы Айцец узгадаў гадавіну завяршэння Першай сусветнай вайны
Навіна ў фармаце аўдыё
11 лістапада 2018, 13:03
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031