Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Падчас сустрэчы Папы з маладымі і пажылымі людзьмі Падчас сустрэчы Папы з маладымі і пажылымі людзьмі 

Святы Айцец правёў дыялог з маладымі і пажылымі людзьмі

23 кастрычніка 2018 г. у рымскім інстытуце “Augustinianum” Папа прыняў удзел у дыялогу з моладдзю і пажылымі людзьмі. Тут прайшла прэзентацыя кнігі і звязанага з ёй глабальнага праекту, натхнёных ім.

Адказваючы на пытанні, Пантыфік паддаў крытыцы сучасную “культуру макіяжу”, у якой мае значэнне вонкавы выгляд і асабісты поспех, дасягнуты любым коштам. У якасці антыдоту для гэтага, Францішак прапанаваў “культуру ўзаемнага суіснавання, братэрства, служэння”.

Пажылой пары, якая ўзняла пытанне адыходу ад веры маладога пакалення, Папа рэкамендаваў не губляць спакою духа і не пераконваць надакучліва, таму што вера расце праз прыцягненне. У той жа час, ён заявіў, што ад веры аддаляе “дрэннае сведчанне” ў сям’і і ў Касцёле: “неўратычныя святары і людзі, якія кажуць, што яны католікі, а самі вядуць падвойнае жыццё”.

Прыняцце мігрантаў Пантыфік назваў біблійным імператывам. Ён падкрэсліў, што не дастаткова прыняць гэтых асоб, трэба іх суправаджаць і інтэграваць.

Рэпартаж з сустрэчы

Францішак лічыць важным, каб моладзь ведала, да чаго прывялі дзве сусветныя вайны. Ён назваў гэта “негатыўным скарбам”, які трэба перадаваць наступным пакаленням, каб фарміраваць сумленне. Маладыя людзі павінны ведаць пра гэтыя падзеі, каб не патрапіць у тыя ж памылкі.

Святы Айцец перасцярог ад распаўсюджвання нянавісці. Ён вярнуўся да сваіх заяў пра “фрагментарную трэцюю сусветную вайну”. Адсутнасць гуманнасці, агрэсія, нянавісць паміж культурамі і плямёнамі, скажэнне рэлігіі, “каб можна было лепш ненавідзець” – гэта шлях да самагубства чалавецтва, падкрэсліў Папа.

Кніга “Sharing the Wisdom of Time / La saggezza del tempo” (Дзяліцца мудрасцю часу), якая ўбачыць свет адначасова ў ЗША і Італіі, утрымлівае 250 сведчанняў асоб з больш чым 30 краін свету. Яны апублікаваны ў форме інтэрв’ю. Іх каментуе сам Папа ў дыялогу з галоўным рэдактарам часопіса “La Civiltà Cattolica”, кс. Антоніа Спадара.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 кастрычніка 2018, 12:55
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930