Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" 

Папа: Касцёл пакліканы быць блізкім да параненых сужэнстваў

Параненая любоў можа быць аздароўлена Богам праз міласэрнасць і прабачэнне, заўважыў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 7 кастрычніка 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

“Евангелле гэтай нядзелі (пар. Мк 10, 2-16) скіроўвае да нас словы Езуса аб сужэнстве, - заўважыў Папа. - Апавяданне пачынаецца з правакацыі з боку фарысеяў, якія пытаюцца ў Езуса, ці дазволена мужу разводзіцца з жонкаю, як гэта прадугледжваў закон Майсея (пар. Мк 10, 2-4). У першую чаргу, Езус, з мудрасцю і аўтарытэтам, якія паходзяць ад Айца, надае іншае вымярэнне прадпісанню Майсея, кажучы: “Дзеля жорсткасці сэрца вашага ён – гэта значыць старыжытны заканадавец – напісаў вам гэтую запаведзь” (Мк 10, 5). Гаворка ідзе пра ўступку, патрэбную, каб закрыць недахопы, выкліканыя нашым эгаізмам, але якая не адпавядае першапачатковай задуме Творцы.

І тут Езус паўтарае Кнігу Быцця: “На пачатку стварэння Бог стварыў іх мужчынам і жанчынай. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і злучыцца са сваёй жонкай, і будуць двое адным целам” (Мк 10, 6-7). І завяршае: “Таму тое, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае” (Мк 10, 9).

“[У першапачатковай задуме Творцы няма мужчыны, які жэніцца на жанчыне, а калі нешта ідзе не так, разводзіцца з ёй. Не. Ёсць, аднак, мужчына і жанчына, пакліканыя пазнаваць адно аднаго, дапаўняць адно аднаго, дапамагаць адно аднаму ў сужэнстве.]”

Гэта навучанне Езуса вельмі выразнае і бароніць годнасць сужэнства, як повязь любові, што прадугледжвае вернасць. Тое, што дазваляе сужонкам заставацца паяднанымі ў сужэнстве – гэта любоў узаемнага дару, якая падтрымліваецца Хрыстовай ласкай. Калі, аднак, у сужонкаў пераважае пошук асабістай выгады, уласнага задавальнення, тады іх саюз не можа вытрываць.

Тое самае евангельскае апавяданне нагадваем нам, з вялікім рэалізмам, што мужчына і жанчына, пакліканыя жыць досведам адносін і любові, могуць чыніць балючыя жэсты, якія прывядуць іх да крызісу. Езус не дапускае разводу і ўсяго таго, што можа прывесці да крушэння адносін. Ён робіць гэта, каб пацвердзіць Божую задуму, у якой выяўляецца сіла і прыгажосць людскіх стасункаў. Касцёл, з аднаго боку не стамляецца пацвярджаць прыгажосць сям’і, як яна была нам перададзена Святым Пісаннем і Традыцыяй; а ў той жа час, намагаецца дапамагчы адчуць канкрэтным чынам сваю матчыную блізкасць усім, хто перажывае досвед разарваных адносін ці адносін, якія працягваюцца пакутлівым і складаным чынам.

Стаўленне Бога да Яго нявернага люду – гэта значыць да нас – вучыць нас, што параненая любоў можа быць аздароўлена Богам праз міласэрнасць і прабачэнне. Таму, у такіх сітуацыях, ад Касцёла не патрабуецца толькі і выключна асуджэнне.

“[Наадварот, перад абліччам шматлікіх балючых сітуацый сужэнскіх паразаў, ён адчувае сябе пакліканым жыць сваёй прысутнасцю любові, міласэрнасці, разумення, каб прывесці да Бога параненыя і згубленыя сэрцы.]”

Папросім Панну Марыю, каб дапамагла сужонкам жыць іх саюзам і заўсёды абнаўляць яго, са спасылкай на першапачатковы Божы дар”.

Пасля марыйнай малітвы Святы Айцец прывітаў прысутных на плошчы св. Пятра вернікаў. Ён нагадаў, што 13 кастрычніка 2018 г. у Рыме пройдзе Дзень катакомбаў, у многіх з якіх адбудуцца культурныя і пазнавальныя мерапрыемствы. Папа падзякаваў арганізатарам падзеі – Папскай камісіі па сакральнай археалогіі – і пажадаў яе плённага правядзення.

Рэпартаж з плошчы св. Пятра
Навіна ў фармаце аўдыё
07 кастрычніка 2018, 12:09
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031