Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem, Op. 48 per soli, coro, orchestra e organo
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: дапамагаць мігрантам не згубіць карані, аблічча, тоеснасць

Евангелізацыі ажыццяўляецца ў сумесным пілігрымаванні з народам, падкрэсліў Папа 29 кастрычніка 2018 г., падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў Генеральнага капітула Кангрэгацыі місіянераў св. Карла.

Манаская супольнасць была заснавана ў 1887 г. бл. Джані Батыста Скалабрыні для душпастырства сярод італьянскіх мігрантаў у Новым Свеце. У тэксце прамовы, якую Пантыфік уручыў сваім гасцям, ён заўважыў, што клопат аб асобах, якія былі вымушаны пакінуць родную зямлю, застаецца актуальным.

У сучасным кантэксце, пазначаным падазронасцю і непрыняццем у адносінах да мігрантаў, неабходна з “адважным і трывалым апостальскім запалам” несці “любоў Хрыста тым, хто апынуўся далёка ад радзімы і сям’і, хто рызыкуе адчуваць сябе далёка таксама ад Бога”, зазначыў Папа.

Спасылаючыся на евангельскае апавяданне пра сустрэчу Езуса з вучнямі па дарозе ў Эмаус, Францішак падкрэсліў, што, у першую чаргу, неабходна ўважліва слухаць расчараванні, праблемы і чаканні людзей, бо “евангелізацыя здзяйсняецца ў сумесным пілігрымаванні з народам”.

Францішак заклікаў законнікаў дапамагаць мігрантам не згубіць карані, аблічча і тоеснасць.

“[Гэта будзе цяжкая страта, якой можна пазбегнуць, калі будзем ісці побач з людзьмі і супольнасцямі мігрантаў. Магчымасць рабіць гэта, з’яўляецца ласкай, але і рэсурсам для Касцёла і свету]”

, - дадаў ён.

Выслухаўшы людзей, трэба несці ім Божае слова і “знак падзеленага Хлеба”, пераканананы Папа. Неабходна знаёміць мігрантаў розных культур з Хрыстом; апавядаць ім пра таямніцу ўцелаўлення, мукі, смерці і ўваскрасення Езуса; чытаць разам з імі Святое Пісанне; заахвочваць да ўдзелу ў Эўхарыстыі.

Каб дзейнасць місіянераў не стала “сацыяльным актывізмам”, трэба самім захоўваць еднасць з Богам. “Мы першыя павінны дазволіць Езусу абнавіць нашы веру і надзею праз Божае Слова і Эўхарыстыю, а таксама сакрамэнтальнае прабачэнне. Нам трэба прабываць з Ім праз маўклівую адарацыю, “lectio divina”, Ружанец Панны Марыі”, - падкрэсліў Папа.

Святы Айцец заклікаў законнікаў умацоўваць “здаровае жыццё ў супольнасці”, якое павінна быць “простым, але не банальным і пасрэдным”, клапоцячыся таксама пра “еднасць у адметнасцях”, улічваючы тое, што ў склад манаскай кангрэгацыі ўваходзяць прадстаўнікі больш трыццаці краін свету.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 кастрычніка 2018, 15:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930