Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Walzer - Spharenklange
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак кананізаваў Паўла VI і арцыбіскупа Рамэра

14 кастрычніка 2018 г. Папа ўзначаліў кананізацыйную св. Імшу ў Ватыкане. Падчас яе былі ўрачыста абвешчаны святымі сем благаслаўлёных, сярод якіх папа Павел VI і арцыбіскуп Оскара Рамэра.

Да хвалы алтара былі ўзнесены таксама два італьянскія святары: кс. Франчэска Спінэлі і кс. Вінчэнца Рамана, нямецкая законніца Марыя Катарына Каспер, іспанская законніца Назарыя Ігнасія Марч Мэсу і малады італьянскі свецкі вернік Нунцыа Сульпрыцыа.

На плошчы св. Пятра сабраліся дзесяткі тысяч вернікаў з розных краін свету.

У гаміліі Пантыфік спаслаўся на евангельскую прыпавесць пра багатага юнака (пар. Мк 10, 17-22). Ён падкрэсліў, што для таго, каб “унаследаваць жыццё вечнае” не дастаткова проста выконваць прадпісанні. Трэба прынесці сябе ў дар, згодна са словамі Хрыста: “Ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім... потым прыходзь і ідзі за Мною”.

Паводле Папы, немагчыма па-сапраўднаму наследаваць Езуса, будучы прывязанымі да матэрыяльных рэчаў. У такім выпадку сэрца будзе занята імі і не будзе мець месца для Пана. Прывязанасць да багаццяў “робіць няздольнымі любіць”, а “дзе ў цэнтр ставяцца грошы, там няма месца для Бога і няма месца таксама для чалавека”.

Францішак падкрэсліў, што Езус – радыкальны: Ён дае ўсё і патрабуе ўсяго. Яму нельга адказаць толькі выкананнем пэўнага прадпісання ці ахвяраць толькі частку ўласнага часу.

“[Езус не задавольваецца пэўным “працэнтам любові”: мы не можам любіць Яго на дваццаць, пяцьдзесят ці шэсцьдзесят працэнтаў. Усё або нічога!]”

- сцвердзіў Пантыфік.

Францішак заўважыў, што сэрца чалавека падобна на магніт: яно можа цягнуцца або да Бога, або да багаццяў; можа жыць або любоўю, або дзеля сябе. Важна, аднак, быць здольнымі пакінуць усё дзеля любові Пана: “пакінуць багацці; тугу па ролях і ўладзе; структуры, якія больш не адпавядаюць абвяшчэнню Евангеллю; баласт, які не дае місіі рушыць наперад; путы, якія звязваюць нас са светам”, лічыць Святы Айцец.

“Без кроку наперад у любові наша жыццё і наш Касцёл будуць хворымі на “эгацэнтрычнае самазадавальненне”: мы будзем шукаць радасці ў пэўнай прамінаючай прыемнасці, будзем закрывацца ў бясплоднай балбатне, будзем шукаць камфорту ў манатоннасці хрысціянскага жыцця без запалу, дзе кропля самалюбавання будзе хаваць смутак ад нерэалізаванасці”, - сказаў Папа.

Пантыфік падкрэсліў, што смутак – гэта доказ няспоўненай любові, знак “цёплага” сэрца. Але сэрца, якое скінула з сябе цяжар багаццяў, якое любіць Пана ў свабодзе, выпраменьвае радасць, у якой сёння існуе вялікая патрэба.

“Сёння Езус заклікае нас вярнуцца на крыніцы радасці, якой з’яўляецца сустрэча з Ім, адважнае рашэнне рызыкаваць, каб ісці за Ім, смак адмаўлення ад нечага дзеля прыняцця Ягонага жыцця”, - сказаў Папа і дадаў, што менавіта такім шляхам ішлі шматлікія святыя, у тым ліку Павел VI, арцыбіскуп Оскар Рамэра.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 кастрычніка 2018, 11:42
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930