Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа напісаў пасланне да католікаў у Кітаі і Паўсюднага Касцёла

Папа скіраваў Пасланне да кітайскіх католікаў і Паўсюднага Касцёла. Яно звязана з заключэннем Часовага пагаднення паміж Святым Пасадам і КНР аб прызначэнні біскупаў, заключанае 22 верасня 2018 г.

У дакуменце, які быў апублікаваны 26 верасня 2018 г., Папа прызнаецца, што пастаянна моліцца за католікаў у Паднябеснай. У тэксце гучаць частыя спасылкі на Ліст да кітайскіх католікаў Бэнэдыкта XVI, ад 27 мая 2007 г.

Францішак падкрэслівае, што часовае пагадненне з’яўляецца “вынікам доўгага і складанага інстытуцыйнага дыялогу Святога Пасаду з кітайскімі дзяржаўнымі органамі, які быў распачаты св. Янам Паўлам ІІ і працягнуты Бэнэдыктам XVI”.

Пантыфік прызнаўся, што палічыў важным у першую чаргу звярнуцца да пытання біскупскіх прызначэнняў, паколькі раны і падзелы ўнутры Каталіцкага Касцёла ў Кітаі сканцэнтраваны вакол асобы біскупа як захавальніка і гаранта эўхарыстычнай камуніі. Паколькі дзяржава пачала ажыццяўляць непасрэдны кантроль за прызначэннем біскупаў, у Кітаі з’явіўся феномен “падпольнага” Касцёла, патлумачыў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што яго рашэнне, гэта спроба дапамагчы “шчыраму імкненню кітайскіх католікаў жыць сваёй верай у поўнай еднасці з Паўсюдным Касцёлам і Наступнікам св. Пятра”, у тым ліку і біскупам, якія “паранілі камунію з Касцёлам, па прычыне слабасці і памылак, але і, нярэдка, моцнага і неабгрунтаванага знешняга націску”.

Пасля стараннага аналізу кожнай канкрэтнай сітуацыі і азнаямлення з рознымі меркаваннямі, пасля роздуму і малітвы, у пошуках сапраўднай карысці для Касцёла ў Кітаі - прызнаўся Францішак, - ён прыняў рашэнне “падараваць прымірэнне” сямі біскупам, “пасвечаным без Папскага мандату”, вяртаючы ім “поўную касцёльную камунію”. У той жа час, Папа папрасіў іх выказаць, праз канкрэтныя і бачныя жэсты, абноўленае адзінства з Апостальскай Сталіцай і Касцёлам па ўсім свеце.

Пішучы пра прызначэнне біскупаў, Пантыфік адзначыў, што яны павінны быць не нейкімі “службовымі асобамі для кіравання рэлігійнымі справамі”. Касцёл у Кітаі заслужыў сапраўдных пастыраў паводле сэрца Езуса, якія б узялі на сябе абавязацельства велікадушна працаваць на службе Божаму народу, асабліва для бедных і слабых.

Францішак заклікаў кітайскіх вернікаў быць “майстравымі прымірэння”, усведамляючы тое, што “не існуе ніякага закону або правілаў, якія могуць перашкодзіць Богу зноў абняць свайго сына, што вяртаецца да Яго, прызнае сваю памылку і вырашае пачаць зноў”. У гэтым духу, на думку Папы, трэба ісці “незвычайным шляхам”, які дапаможа загаіць раны мінулага і аднавіць поўную камунію паміж усімі кітайскімі католікамі”.

Католікі Кітаю з’яўляюцца добрымі грамадзянамі, любяць сваю краіну і служаць ёй з адказнасцю і сумленна. На этычным узроўні кітайскае грамадства чакае ад іх высокага ўзроўню служэння на карысць агульнага дабра і гарманічнага развіцця грамадства, падкрэсліў Святы Айцец у сваім пасланні.

Звяртаючыся да біскупаў, святароў і кансэкраваных асоб, Францішак папрасіў старацца пераадолець “канфлікты мінулага, адмовіўшыся ад задавольвання асабістых інтарэсаў”, клапаціцца аб верніках і “пакорліва” працаваць на карысць прымірэння, адзінства і абнаўлення ў духу Другога Ватыканскага Сабору.

Католікаў ва ўсім свеце Папа заклікаў “суправаджаць узмоцненай малітвай і братэрскім сяброўствам” братоў і сясцёр у Кітаі, каб адчулі, што на шляху, які сёння адкрываецца перад імі, яны не самотныя.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 верасня 2018, 12:52
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031