Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro con brio
Расклад Падкасты
Папа падчас сустрэчы з удзельніцамі сімпозіўма Communio Internationalis Benedictinarum Папа падчас сустрэчы з удзельніцамі сімпозіўма Communio Internationalis Benedictinarum 

Францішак сустрэўся з паслядоўніцамі св. Бэнэдыкта

Папа Францішак сустрэўся 8 верасня 2018 г. у Ватыкане з удзельнікамі сімпозіўма “Communio Internationalis Benedictinarum” – асацыяцыі жаночых бэнэдыктынскіх кляштараў.

Пантыфік спаслаўся на тэму форуму: “Усіх прымаць як Хрыста”, натхненнем для якой стаў 53-ці параграф Рэгулы св. Бэнэдыкта. “Сёння ёсць шмат людзей у свеце, якія імкнуцца практыкаваць у сваім жыцці пяшчоту, спачуванне, міласэрнасць і гасціннасць на ўзор Хрыста”, - звярнуў увагу ён.

На думку Папы, бэнэдыктынскі падыход да людзей розных рэлігійных традыцый дапамагае пашыраць экуменізм і міжрэлігійны дыялог. “Я спадзяюся, што, разважаючы на гэтую тэму і дзелячыся сваім досведам, вы знойдзеце новыя шляхі далейшай рэалізацыі гэтай важнай евангелізацыйнай працы ў вашых кляштарах”, - сказаў ён.

Рэпартаж з сустрэчы Папы з бэнэдыктынкамі

Францішак узгадаў і дэвіз бэнэдыктынаў: “Ora et Labora”. Ён падкрэслівае цэнтральнае месца малітвы ў жыцці законніц і законнікаў. “Кожны дзень ваша малітва ўзбагачае, так бы мовіць, “дыханне” Касцёла. Гэта малітва хвалы, з дапамогай якой вы дорыце голас усяму чалавецтву і ўсяму стварэнню. Гэта малітва падзякі за незлічонае і пастаяннае Божае благаслаўленне. Гэта малітва ў абліччы пакуты і трывог людзей нашага часу, асабліва бедных. Гэта малітва заступніцтва за тых, хто знаходзіцца ў сітуацыі несправядлівасці, вайны і насілля, ушчамлення годнасці. Вы не сустрэлі гэтых людзей асабіста, але вы іх сёстры ў веры і ў целе Хрыста”, - звярнуў увагу Пантыфік.

Папа падзякаваў бэнэдыктынкам за іх асаблівы клопат пра навакольнае асяроддзе і намаганні па абароне рэсурсаў зямлі і ўсеагульным доступе да іх.

“[Я ведаю, што браты і сёстры Ордэну св. Бэнэдыкта з’яўляюцца добрымі распарадчыкамі Божых дароў у свеце]”

, - заўважыў Францішак.

"Як жанчыны, вы адчуваеце і цэніце асаблівую прыгажосць і гармонію стварэння. Вашы кляштары часта знаходзяцца ў месцах вялікай прыгажосці, куды людзі ідуць маліцца, знайсці цішыню і сузіраць цуды стварэння”, - дадаў Святы Айцец. Ён заклікаў законніц працягваць жыць у гэтым стылі і служэнні.

Францішак лічыць, што супольнае жыццё паводле Рэгулы св. Бэнэдыкта “сведчыць пра важнасць узаемнай любові і павагі”. “Вы прыбылі з розных месцаў і з розным досведам, кожная з вас мае свае адрозненні, і ваша ўзаемная добразычлівасць з’яўляецца першым знакам для свету, якому цяжка жыць гэтай каштоўнасцю”, - сказаў Папа, і папрасіў законніц аб малітве.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 верасня 2018, 11:34
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031