Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Fine - "Jephtha", Oratorio in 3 atti, HWV 70, su testi di Thomas Morell, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Св. Імша ў Палермаў у рамках пастырскага візіту Францішка на Сіцылію Св. Імша ў Палермаў у рамках пастырскага візіту Францішка на Сіцылію 

Францішак на Імшы ў Палерма: нельга верыць у Бога і быць мафіёзі

“Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго” (Ян 12, 25), – гэтыя словы з Евангелля св. Яна сталі адпраўным пунктам для гаміліі Святога Айца падчас Эўхарыстыі ў Палерма.

Францішак праводзіць увесь дзень 15 верасня 2018 г. з пастырскім візітам на востраве. Ён прымеркаваны да літургічнага ўспаміну бл. Піна Пулізі – святара, забітага мафіяй.

Логіка свету радыкальна адрозніваецца ад евангельскай, заўважыў Папа. “Той, хто жыве для сябе, хто памнажае свае абароты, той, хто мае поспех, хто цалкам задавальняе свае патрэбы, здаецца паспяховым у вачах свету. Публічнасць захоплена гэтай ідэяй, але Езус не згодны з ёй, абвяргае яе. Паводле Яго, хто жыве для сябе, не толькі страціць штосьці, але і ўсё жыццё. У той жа час, калі хто дае ад сябе, знаходзіць сэнс жыцця і перамагае”, - сказаў Францішак.

Пантыфік падкрэсліў, што трэба выбіраць паміж любоўю і эгаізмам. “Эгаіст клапоціцца выключна пра ўласнае жыццё і прывязваецца да рэчаў, грошай, улады, задавальнення. І д’ябал мае адчыненыя дзверы. Чалавек верыць, што ўсё добра, але на самой справе яго сэрца знаходзіцца пад наркозам. Такое жыццё заўсёды завяршаецца дрэнна: у канцы чалавек застаецца самотным, пустым усярэдзіне”, - заўважыў Святы Айцец.

“[Гэта вялікая ілюзія: грошы і ўлада не вызваляюць чалавека, а робяць яго рабом]”

, - нагадаў ён.

Францішак падкрэсліў, што перад хрысціянінам заўсёды стаіць выбар, які бок прыняць: жыць для сябе ці дарыць сваё жыццё. “Толькі аддаўшы сваё жыццё можна перамагчы зло”, - звярнуў увагу ён.

Папа ўзгадаў кс. Піна Пулізі, які змагаўся з мафіяй дабром і вучыў даваць жыццё, а не забіраць яго. “Бог-любоў адкідае ўсякае насілле і любіць кожнага чалавека. Таму слова “нянавісць” павінна быць выдалена з хрысціянскага жыцця. Не можна верыць у Бога і прыгнятаць свайго брата”, - адзначыў ён.

“Нельга верыць у Бога і быць мафіёзі. Член мафіі не жыве па-хрысціянску, таму што блюзнерыць супраць жыцця ў імя Бога-любові”

, - падкрэсліў Пантыфік.

Святы Айцец заўважыў, што сённяшняму свету патрэбныя людзі любові, а не гонару, людзі служэння, а не прыгнятальнікі. “Таму я кажу мафіёзі: Змяніцеся! Не думайце толькі пра сябе і свае грошы, навярніцеся да сапраўднага Бога Езуса Хрыста! У адваротным выпадку, ваша жыццё будзе страчана, і гэта будзе самым горшым з паражэнняў”, - папярэдзіў Папа.

Францішак заклікаў сабраных на св. Імшы ў Палерма слухаць і служыць людзям, без крыку, абвінавачванняў і распальвання варожасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 верасня 2018, 10:36
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930